В. В. Шур
ЖЫВЁЛАГАДОЎЧАЯ ЛЕКСІКА
ЎСХОДНЯГА ПАЛЕССЯ 1
АБУРЫНЫ толькі мн. Мука невысокай якасці, прызначаная на корм жывёле. Трэба було абурын змалоць да пачаць карміць кабанчыка, хіба ж картоплямі сала наросьціш. Тульг.
АСЯНЧУК, ОСЕНЧУК м. Жывёліна, якая нарадзілася восенню. Буйн., Капц., Мялешк., Турб. Догледаць худобу багато трэба: куры, корова, двое поросят-осенчукоў, стары кабан, не прыседаю цэлы дзень. Стад.
БЕГУН м. Падпасак. Буў два годы за вовечкамі бегуном. Ляск.
БІЦІ-БІЦІ-БІЦІ! выкл. Воклічы, якімі падзываюць маладых бычкоў. Стад., Буйн.
БОНДА ж. Свежына, якую прыносяць суседзям. Вазьмі занясі Міронісі бонду. Коўч.
ВАРАНЫ, ВОРОНЫ прым. Белай масці (пра коней). Стад., Капц., Брын., Ляск., П. Гара. На вороных конях по мене ў сваты прыежджалі. Буйн.
ВЕСЬНЯК м. Маладая жывёліна, якая нарадзілася вясною, П. Гара, Капц. Бук-весьняк, а сено есь на поўны рот, відно, што до харчы хороша худобіна. Брын.
ВОБ'ЕДНІ толькі мн. Аб'едкі сена. Мы на сечку пускаём воб'едні. Бабр.
ВОГІР м. Жарабец. Альгом. Як я шчэ падлеткам буў, то ў нас вогір буў, да коновал — аўстрэяка Мамон, спец важны на ету справу, споклаў его. Рыб.
ВУГЛІК м. Катух (для цяляці). Брын., Сял. Отбіў целяці ў хляве вуглік, хай стаіць. Капц.
ВУЦЬ-ВУЦЬ-ВУЦЬ! выкл. Воклічы, якімі падзываюць качак. Стад., С. Поле.
1 Частка «Жывёлагадоўчай лексікі ўсходняга Палесся» апублікавана ў зб.: З народнага слоўніка. Мінск, 1975, с. 167—183.
82 👁