ВЛІТУСЬ, ВЛІТЮСЬ прысл. Летась. Він окончыв школу ны влітусь, а позалітусь. Журавок Ів. То було шчэ влітюсь, колы баба дома була. Кустын Брэсц.
ВОЖОГЫ мн. Качарэжнік. У вожогах вымэть, попэлу насыпалосо. Гальцы Стол.
ВОЛОЧЫТЫ незак. Баранаваць. Панас волочыв нывку. Жоўкіна Пін. Наступыла пора волочыты полэ. Крытышын Ів.
ВОНПІТЫ незак. Браць пад увагу. Шчоб ей одразу прыказаў, то вона б крохі вонпіла. Валішча Пін.
ВУТЮКЫ мн. Качаняты. Вутюкы од вутвы ныдэ нэ отходять. Гальцы Стол.
ВЫЗ прыназ. Паўз. Чулі, як учора Максім у контору ішоў. Хацеў выз плота прайсці, а там яма, дык ён з галавою туды. Люсіна Ганц.
ВЫКЛАДАНКА ж. Саматканае пакрывала. Унясём варстаць у хату, хочу выкладанку выткаць. Купаўцы Лун.
ВЫСМАГТЫ зак. Вельмі захацець піць. В лісы так всі высмаглы, шо лэдьво до колодязя дотягнулыся. Кустын Брэсц.
ВЭСОЧ ж. Вышыня. То ж хату зробэв, такая вэсоч. Брашэвічы Драг.
ГАЛГІТАЦЬ незак. Казытаць. Ён вельмі баіцца, калі пачнеш галгітаць. Лыскава Пруж.
ГАЛЁНЫ мн. Карункі. Трэба наложыць спадніцу з галёнамі. Велута Лун.
ГАЛЁНЫ мн. 1. Коржыкі. Напэчы, мамо, галёнов. Кабакі Бяроз. 2. Здобныя булкі. Баба выйняла с пэчы і положыла галёну на дошку. Белаазёрск Бяроз.
ГАМУЗОМ прысл. Гуртам. Налецелі гамузом дай похапалі усе баранкі. Цераблічы Стол.
ГАНДЗОР м. Графін. Я купэла хорошого гандзора. Востраў Лях.
ГАРАБЕДА прысл. Трошкі. З болота трэба гарабеду сена прывесці. Міжлессе Бяроз.
ГАРАХЫ мн. Кучары. У його гарахы вьюцца самы. Крамно Драг.
ГІНЧЫ займ. Іншы. Гінчы раз бывае аш страшно, як нудно. Навасёлкі Пруж.
ГЛЭЗОВАТЫ прым. Ацеслівы (пра хлеб). Якэйся вдався хліб глэзоваты. Павіцце Кобр.
ГОЛГІТКІ мн. Казытанне. Вельмі ж баюса голгіткаў. Лыскава Пруж.
83 👁