Старонка 242
◀ / 289 ▶
Г. М. Малажай З ДЫЯЛЕКТНАГА СЛОЎНІКА БРЭСТЧЫНЫ Кафедра беларускай мовы Брэсцкага педінстытута падрыхтавала «Дыялектны слоўнік Брэстчыны», у якім змяшчаюцца рэгіянальныя словы, запісаныя ў розных мясцінах вобласці. У гэтай невялікай падборцы і прыводзяцца некаторыя матэрыялы слоўніка. Прыняты наступныя скарачэнні раёнаў: Бар.— Баранавіцкі, Брэсц.— Брэсцкі, Бяроз.— Бярозаўскі, Ганц.— Ганцавіцкі, Драг.— Драгічынскі, Жаб.— Жабінкаўскі, Ів.— Іванаўскі, Івац.— Івацэвіцкі, Кам.— Камянецкі, Кобр.— Кобрынскі, Лун.— Лунінецкі, Лях.— Ляхавіцкі, Малар.— Маларыцкі, Пін.— Пінскі, Пруж.— Пружанскі, Стол.— Столінскі. АБАРОГ, АБОРЫХ м. Навес для сена. У абарогаві вэльмі многа сена. Андраянавічы Пруж. Аборых — ето як сено кладэм под стріхою. Шчэбрын Брэсц. АБДЗЕЦЬ зак. Апрануць. Абдзень цёплы бікеш. Гута Лях. АВОЗЬДЗЯКА часц. Вось. Авозьдзяка паглядзі, колькі многа грыбоў прынясла бабуля. Зубелевічы Лях. АКАНСІЯ ж. Праца, сталы занятак. У майго сына добрая акансія. Бакуны Пруж. АМЫРЫКАНКА ж. Ранні сорт бульбы. Вжэ мы звэлы амырыканку, топіро то тэмп, то кандідат, а булы ш такыі смачныі картоплі. Кустын Брэсц. АМЫРЫКАНКА ж. Рамонак садовы. Прынысы у букет шчэ пару штук амырыканок. Хомск Драг. АНАДОС прысл. Пазаўчора. Анадос было хорошэ кіно. Рубель Стол. АНЕВАЖ часц. Няўжо. Аневаж з арміі прышов Коля? Туляцічы Ів. БАВЕТ м. Верхняя частка сукенкі, прыгнаная да стану. Пошыю гэту сукню з бавэтом. Ботава Пін.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 289 ▶