Жывое слова (1978). І. Я. Яшкін, Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 289  ▶ 
УТОК м. Уток. Аснова можыць быць адна, а уток другей. УХРАСТЫ. 3 крыжападобнымі ўзорамі. У хрясты прасьцей выткыць, чым у цьвяты, усе любуюцца. УЦВЯТЫ. 3 кветкападобнымі ўзорамі. Як вытку пасьцілкі ў цьвяты, увідзіш, што палучыцца. У цьвяты можна выткыць, што ніякыя куплёныя ні дыкажыць. ХЛАПЯНКА ж. Ніткі з пачасся. Хлыпянкыю пытыкаюць пасьцілкі, якея ня дужа важныя, ці яшчэ што. ХРАСТАМІ. Гл. У храсты. Якея ж тут кубікі, кылі ты відзіш: пасьцілка хрістамі. ЦАПОК м. Невялікая палачка, якая закладаецца ў паз навоя. Цапок нада, каб гладзінькій, каб ні чыпляліся i ніткі, i пылатно. Памянш. цапочак. Выріж нескылька цапочыкыў, прінясі двору. ЦВЯТАМІ. Гл. у цвяты. Як нырядзім пасьцілкі цьвітамі, пулучаюцца луччы ўсіх. ЦЭУКА ж. Цэўка. Дзірівяыныя цэўкі, канешня, луччы, ну можна i з брылёўніку вырізыць, высушыць. Памянш. цэвачка. I цэвычкі тэя айдзе пыдзіваліся, i посыд пырыськідиуся, нічога німа. ЧАПЁЛАЧКІ звыч. мн. Маленькія чапёлкі. Мой старік хырашо ўмеў чапёлычкі вырізиць. ЧАПЕЛКІ звыч. мн. Блокі для рэгулявання асновы. Чапёлкі то na дзьве кацелкі, то пы адной кацелкі. ЧАУНОК м. Чаўнок. У харошыя мысьцяріцы чаўнок сам у руках ходзіць. Памянш. чаўначок, чаўначочак. У мяне быў дырагей чыўначочык, дужа ўдашный. ЧЫНЫ мн. Звязкі нітак пры снаванні. Пасмы пірівязывыюцца ў снуваньні ў чыны. ЧЫСЛІНКА ж. Тры ніткі. Ніткі шчытаюцца чысьлінкымі, трі ніткі — ета чысьлінка. Памянш. чысліначка. Ачшчытай нескылька чысьлінычык. ШНУР м. Шнур. Шнурым кросны пірівязывыюць. ШНУРОК м. Гл. шнур. Шнурок npi кросных усігда нада. Памянш. шнурочак. Сколька нада вазьмі, а астатнія шнурочыкі узноў зывяжы. ШПАР м. Гл. паз. Шпар у навоі ня дужа глыбокій. каб цапок улез. Памянш. шпарок. У шпарку крайкі аблумаліся, цапок ні дзяржыцца. ШПУНТ м. Шпунт. Шпунт наглуха зыбіваіцца ў стывіне, яго ні выцягывыюць. Памянш. шпунцік. Тута ўжо i лішніга шпуньцікыў набіта} столька іх саўсім ні нада
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вырізйць, кідйўся, кўбікі, шпаркў
7 👁
 ◀  / 289  ▶