ніць. Ныдыідала тканьнё, усю зіму стукыіш, цяперя вам выгыда, ставоў ні знаіця.
ТКАННІЦА ж. Гл. ткалля. Ікая тады зь мяне была тканьніца, ну трошку ляпыла.
ТКАЦЬ незак. Ткаць. Ткаць пріўчаліся с самых малых гадоў.
ТОЎЧ КРОСНЫ. Таўчы аснову. Хто тоўк кросны ў ступі, а хто праў.
ТРАСЦІНКА ж. Дошчачка ў бёрдзе. Калі адна трасьцінка пулумаіцца, можна выстругыць лучынку і ўставіць.
ТРОСЦЬ ж. Дошчачка ў бёрдзе, адлегласць паміж такімі дошчачкамі. У тросьць укідалыся дзьве ніткі, штоб дзьве нітычкі ў тросьці.
ТРУБАЧКА ж. Гл. сувойчык. Я любіла, каб трубычка чаго-нібудзь ліжала пры зыпас.
ТРУБКА ж. Гл. сувой. Раншы пылатно трубкымі прыдывілі ны бызарі.
ТРЫСЦІЦЬ незак. Гл. сукаць. Трысьцілі ніткі ны ніты і ў сыныпрятку.
ТРЫШЧАНЫЙ дзеепрым. Гл. суканый. Трышчыныя ніткі і цяперь, буваіць, пуд руку нада.
УКІДАЦЬ У БЁРДА. Гл. кідаць у бёрда. Укідаіш у бёрда — ну крючок і прыцягыіш, ну крючок і прыцягыіш.
УКІДАЦЬ У НІТ. Гл. кідаць у ніт. Як укідаіш у ніт, дужа пільна глядзіш.
УКІНУЦЬ У БЁРДА. Працягнуць праз бёрда ніткі асновы. Мне раз було: укінула ў бёрда і папутыла ніткі.
УКІНУЦЬ У НІТ. Працягнуць праз ніт ніткі асновы. Укініш у ніт, а тады за бёрда бяресься.
У КРУГІ. З узорамі кругамі (ткаць). У яе ў кругі ня дужа пулучалыся, ня ўмела рядзіць як следыіць.
УПАПЯРОЧКА ж. Гл. папярочка. Упыпярёчку зыцісаць нада, каб ліжала.
УПРОСТА. Без узораў (ткаць). Упроста любая выткіць, а ты нырядзіць сумей.
УСКАТЫВАННЕ н. Гл. накатыванне. Нада, каб і ўскатывыньня було харошыя.
УСКАТЫВАЦЦА незак. Гл. накатывацца. Пылатно ускатывылыся ны кіёк, як спускалыся з малыга навоя.
УСКАТЫВАЦЬ незак. Гл. накатываць. Ускатывыў сукно і руку зыкытаў.
УСКАЦІЦЬ зак. Наматаць на кій (палатно). Нейкій ты як бязрукій, і пылытна ня ўскоціш
89 👁