ПЯТЛЯ ж. Пятля. Нітка можыць пятлёю зывізацца. Вярёўку пятлёю зывязыіш. Памянш. пяцелька. Сь пяцелькыю чуць рускулупалыся.
РАДЖЭННЕ н. Гл. нараджанне. Ні нада мне яе ряджэньня і сыма йна ні нада.
РАДЖЭННІК м. Ахвотнік нараджаць. Ты яшчэ ўсўнься, ряджэньнік.
РАДЖЭННІЦА ж. Гл. нараджанніца. Сяньня наша ряджэньніца ўзілася.
РАДЗІЦЬ незак. Гл. нараджаць. Рядзіць як ікая прілумаіцца з мылалества. Рядзіць кросны. Я ўсяк рядзіла кросны, усякімі ўзорымі. Рядзіць пасьцілкі. Рядзіць пасьцілкі нада ўмець.
САБАЧКА м. Маленькая палачка, якая злучае панажы з нітамі. Поныж прівязыіцца ны сыбачку.
САТКАЦЬ зак. 1. Выткаць. Бувала, усігда глядзіш, каб большы сыткаць. 2. Справіцца ткаць (з кім). Я с табою ні сатку, ты мылыдая і ўремя ў цябе большы.
СКАТАЦЬ зак. Зматаць (пра палатно). Скытаіш — глядзіш, трубычка.
СКАЦІЦЬ зак. Гл. скатаць. Ны навойчыку пырядышна, можна скаціць.
СКАЧЫВАННЕ н. Змотванне. Якое ж тваё скачывыньня, яно ж у цябе ражном стаіць.
СКАЧЫВАННІК м. Той, хто скручвае палатно. Ты скачывыньнік луччы некуды.
СКАЧЫВАННІЦА ж. Жанчына, якая скручвае палатно. Другая мне скачывыньніца, паможыш як хваробі кашыль.
СКАЧЫВАЦЬ незак. Скручваць. Ці ты век пылытна ні скачывыла?
СНАВАННЕ н. Снаванне. Набегыісься, посьлі снуваньня аж ногі быляць.
СНАВАННІЦА ж. Жанчына, якая снуе. Во снуваньніца, скора матку саўсім заменіш.
СНАВАЦЦА незак. Снавацца. Пычало снувацца хырашо, а тута нешта ні туды нітка пышла.
СНАВАЦЬ незак. Снаваць. Ну як жа, усё снуюць, і партноя, і пасьцілкі, і пысканноя — усё.
СПУСКАЦЬ незак. Зматваць на кіёк (пра палатно). З малыга новая пылатно спускаюць ны кіёк уніз, там скруцюць, каб ліпела троху. Спускаць з навоя нада ўмець.
116 👁