ПАСТАВІЦЬ КРОСНЫ. Падрыхтаваць ткацкі станок да ткацтва. Нет, сёліта я яшчэ пыстаўлю кросны, большы, можа, і ня прідзіцца, а ету зіму нямножка вытку.
ПАСТАВІЦЬ СТАВЫ. Гл. паставіць кросны. Пыставілі ставы, рысьпялі, і зыгыраджывылі хату цэлыю зіму, сыма я ліжала, а сістра — ці іна ж набегыіцца кажный дзень.
ПАСЯДЗЕЦЬ зак. Гл. падзяржаць. Пысядзі ны крыснах, пасьпеіш зь вічарінкыю.
ПАТКАЦЬ зак. 1. Паткаць (крыху). Пыткала ды пышла карові ўкінуць. 2. Выткаць, скончыць ткаць. Сколька ныпрялі, усё пыткалі. 3. Паткаць (чым). Аснувала суконныя, а пыткала хлыпянкыю.
ПАТЫКАННЕ н. 1. Працэс ткацтва. Пытыканьня так — у каго пулучаіцца луччы, у каго хужы. 2. Уток. У мяне раз ні хваціла пытыканьня кужылю, пыткала пысканьніныю.
ПАТЫКАЦЬ 1. зак. Гл. паткаць 1. Пуўчасіка пытыкала і пышла. 2. незак. Ткаць (чым). Пытыкаць луччы ўсяго тым, чым і снуеш.
ПАЦЯГАВІЧ м. Невялікі кій, якім паварочваецца малы навой. У навойчыку кароткій пыцягывіч. Пыцягывічым ныцягывыіцца аснова і пылатно.
ПЕРАБІРАННЕ н. Гл. нарад. Па-мойму, ня дужа ты многа ў пірібіраньні рызьбіраісься. Атыйдзі сь пірібіраньнім с такім, бісь цябе зьдзелыю.
ПЕРАБІРАННІЦА ж. Гл. нараджанніца. Ну ікая сь цябе пірібіраньніца, хрястоў аць цьвятоў ні атлічыш.
ПЕРАБІРАНЫЙ прым. З узорамі. Пірібіраныя пасьцілкі красівыя буваюць.
ПЕРАБІРАЦЬ незак. Гл. нараджаць. Пірібіраюць ны пальцы: трі нітычкі ўніз, трі ўгору ці шэсьць уніз, а трі ўгору.
ПЕРАБОРЫ мн. Гл. нарад. Глядзіш ны піряборы, глядзіш ныряд і пірібіраіш.
ПЕРАБРАЦЬ зак. Гл. нарадзіць. Іна сьпецна ўмела пірібраць, луччы ўсіх пірібірала.
ПЕРАМОТ м. Няправільна леглая ў аснове нітка. Як снуюць, як нывіваюць, наўкысь ляжыць нітка, пулучаіцца пірямот.
ПЕРАТКАЦЬ зак. Гл. паткаць 3. Чым піряткеш, тым і ладна, ні ны прыдажу.
ПЕРАТЫКАНКА ж. Пасцілка з узорамі. Як вывісіла
77 👁