КЛІНАВАЦЬ незак. Змацоўваць клінамі. Клінуваць навука ні нада, толька глядзі, куды б'еш. КЛІННЕ зб. Кліны. Кліньня нада зьвізаць ны вярёвычку i пылажыць акуратна. КЛІНОК м. Невялікі клін. Клінкі як пызыбіваў, дык i верхнія палкі кряпчэй дзіржацца. КРАСЕННЫЙ прым. Красённы. Другая век жжыла, a красённыга дзела ні знаіць. КРАСЁННЫИПОСУД. Красённае начынне. Дыткала, ставы рызыбралі, красённый посуд часьцю на клець, мелыч у клець складзеш ці павесіш. КРОСНЫ мн. Кросны. Як аснуеш высімнаццыць губык, наўеш, дык кросны цэлыю зіму стыяць. Памянш. красенцы, кросенкі. Красенцы дышала. КРУГАМІ. 3 узорамі ў кругі. Мы ткалі i ўпроста, i кругамі, бувала, цэлыю зіму сядзім за кроснымі. КРУЧОК м. Кручок, прылада для ўцягвання нітак acновы ў бёрда i ніты. Крючок доўга іскаць ні нада: ат вешка пруцік атломіш i крючок зьдзелыіш. КУЖАЛЬ. м. Кужаль На кужыль прясьць марудна. Кужыль як адбеліш, харошыя пылатно. КУЖЭЛЬНЫЙ прым. Кужэльны. Кужэльныю рубашку ня стыдна i ны празьнік надзець, асобінна вышытыю. ЛАВАЧКА ж. Перакладзіна ў ставах, на якую caдзяцца ткаць. Іна i лавычка, i ставы дзяржыць, скріпляіць, яе клінуюць крепка. ЛОЖАЧКА ж. Лыжкападобная палачка, якая служыць для снавання i для выраўноўвання нітак асновы. Ложычку выстругыць ні цяжола, нада толька, каб глидзінькыя была, ёю прывядзеш, i ніткі роўнінька ліжаць. МАЛЫЙНАВОЙ. Пярэдні навой, навойчык. Малый навой сьперіду. ны малый навой пылатно нывіваіцца, як толька ткеш. МАРШЧЫНА ж. Няроўнасць на палатне. Маршчыны буваюць, калі няроўна навіта. Глядзі, мысьцярща, як пылатно бярецца маршчынымі ў цябе. МЕШКАВІНА ж. Грубое палатно для мяшкоў. Пасьледнія ўремя мішкавіну пасьці ніхто ні ткаў. МОРШЧЫЦЦА незак. Моршчыцца (пра палатно). У няўмелыя ткальлі ды біс пругоў пылатно моршчыцца. МЯШКІ мн. Грубое палатно для мяшкоў. Як жылі адзіналішна, мяшкі ўсе ткалі. НАБІЛКІ мн. Набіліцы. Абы-хто нибілкі ня зьдзелыm
Дадатковыя словы
беш, глй, клінўюць, кўжыль, нйбілкі
8 👁