Старонка 228
◀ / 289 ▶
Г. Ф. Юрчанка З ЛЕКСІКІ ТКАЦКАГА НАЧЫННЯ АДНОЙ ВЁСКІ Тут падаецца лексіка, якая абазначае рэаліі ткацкага станка — ставаў, ткацкага начыння — красённага посуду, розныя віды гатовай прадукцыі ткацтва і рознага роду дзеянні, звязаныя з ткацкай вытворчасцю. Пры гэтым дзеяслоўная лексіка падаецца выбарачна: прыводзяцца толькі найбольш характэрныя ў ткацкай вытворчасці лексемы. Увесь матэрыял запісан у в. Кудрычы на Мсціслаўшчыне. АДЗІНАЦЦАТНІК м. Бёрда на адзінаццаць пасмаў. Адзінаццытнік рассыпыўся, а цяперь бёрдыў ны бызарі ўжо ні буваіць. АДЗІНАЦЦАТНЯ ж. Гл. адзінаццатнік. Адзінаццытня і дзьвінаццытня — ета самыя тонкыя пылатно ткаць. АЛЛЯНІНА ж. Ільняное палатно. Тонкія альляніны як наткеш, дык іна луччы зу куплёныга. Памянш. аллянінка. Дынашыіцца альлянінка. АЛЛЯНЭЙ, АЛЛЯНЫЙ прым. Ільняны. Аснова альліная, хырашо б, каб і ўток альлянэй, ды на ўсё ні хваціць. АЛЬНЯНІНА ж. Ільняное палатно. Мы ўтрёх пырядышныга за зіму нытыкалі і альняніны, і пысканьніны, ткалі грубыя. АЛЬНЯНЭЙ, АЛЬНЯНЫЙ прым. Ільняны. Летым альняныя рубашкі куды луччы зы вашыга за етыга хвярюб'я. АСНАВАЦЬ зак. Аснаваць. Прідзіцца аснуваць губычкі дзьве ны пасьцілкі, ніхай пры зыпас будзіць. АСНОВА ж. Аснова. Навіць кросны — ета ні ўся аснова, кыла іх ішчэ многа работы. БАЛЬШАЯ ГУБКА. Губка даўжынёй шэсць сажняў. Губка пяць сажніў і шэсьць сажніў — быльшая губка.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 289 ▶