ковы, чыплялы постыронкы. 2. Частка завесы. Завісы сыдять на круках, а крукы вбываімо в ушакы.
КРЫВЫЙ НЫЖ. Нож крывой формы. Крывым ножэм рошчышчалы копыто конёвы і прыбывалы гвозьдзі.
КРЫЖНЫЦЯ ж. Станок з чатырох пален-калод, у сярэдзіне якога стаіць убіты ў зямлю вінт.
КРЫЛО н. Паліца сошкі. У плуговы полыця, а в сышці — крыльля.
КРЫШКА ж. Вечка ў катле парніка.
КУЗЬНЯ ж. Кузня.
ЛІГУЛЯТОР, РЫГУЛЯТОР м. Рэгулятар на дышлі плуга.
ЛІЙКА ж. Круглае конусападобнае жалеза, якое насаджваецца на аглоблю. Лійкію голобля дыржыцьця за крук у насадовы.
ЛІТУВАТЫ незак. Паяць. Трэба давно літуваты дырочку в выдровы, бо всё більшае.
ЛОПАТКА ж. Язычок замка.
ЛОПОТЫНЬ, ЛОПОТЭНЬ м. Вялікае паўкруглае долата. Лопотнэм більшалы дырку в колыдці колыса, шоб буксу можна було забыты.
МІТАЛ м. Метал. Сырпа робымо з двох міталыв: з сталі і жыліза.
МОЛОТ м., ВЫЛЫКІЙ МОЛОТОК. Вялікі, цяжкі молат.
МОЛОТОК м., МАЛЫЙ МОЛОТ. Малы малаток.
МУТРА ж. 1. Гайка, пры дапамозе якой закручвалі кола на прэнце. 2. Гайка, якую закручвалі на вось у возе.
МЫШОК КОВАЛЬСКІ. Кавальскі мех. Мышка робылы пырыкладінкамы з шкуры коров'ячыі і з дэрва.
НАВОДЫТЫ ЗУБ'Я. Рабіць зуб'е ў сярпе пасля загартоўкі.
НАЗУБЫТЫ зак. Назубіць. Як наточыш сырпа, то пузьні назубыш, выпустыш зуб'е, потом гартуіш.
НАКЛАДКА ж. Жалезная, нерухомая частка натягача, а таксама рухомая частка з зубам.
НАПЭРСТОК, НАСТАЛОК м. Сякерка для кляпання кос. Насталка робыш з жыліза, а обушок стальный.
НАСТАЛЮВАТЫ незак. Пакрываць сталлю. Мы сошныкы завшэ насталювалы.
НАТЕГАЧ, НАТЯГАЧ м. Дручок з загнутым зубам, пры дапамозе якога нацягвалі шыны на колы драбін.
83 👁