Лучыц-Федарэц КАВАЛЬСКАЯЛЕКСІКА 3 АКОЛІЦ г. ДРАГІЧЫНАКавальскае рамяство з'яўляецца адным з найболын старажытных. Яно першае перастала быць хатняй вытворчасцю (г. зн. работай, якая выконвалася непасрэдна ў жыллі, у хаце, як, напрыклад, ткацтва, пляценне, ганчарства), a каваль стаў першым рамеснікам у гісторыі культуры чалавецтва i. Як неаднаразова падкрэслівалі даследчыкі2, на Палесс! карэннае насельніцтва не займалася кавальскай справай. Тым не менш тутэйшая народная кавальская тэрміналогія не з'яўляецца болын беднай, чым у іншых славян3. Гэта яскрава сведчыць аб тым, што кавальскае рамяство ў палешукоў у даўнейшыя часы было развіта ў той жа меры, што i ў іншых народаў Цэнтральнай i Усходняй Еўропы. Прыведзеная лексіка з аколіц г. Драгічына, якая ўключае назвы працэсаў i прылад працы каваля, а таксами назвы кавальскіх вырабаў, з'яўляецца ў асноўным славянский. Побач з гэтым ёсць запазычанні — германізмы (ідышызмы) i паланізмы; у апошні час назіраецца ўплыў рускай мовы: фактычна новыя прыстасаванні, прыборы i працэсы, якія паяўляюцца ў кузні, атрымліваюць рускую назву. Лексіка запісвалася ад кавалёў Уладзіміра Юльянавіча Зушчыка (нарадзіўся ў 1926 г. у в. Зарэчка — цяпер вул. Пушкіна ў г. Драгічыне, вучыўся ў прыватнай кавальскай школе) i Мікалая Сільвестравіча Каровіча (на1 O. H. T p у б a ч e в. Ремесленная терминология в славянских языках. М., 1966, с. 311. 2 В. М а р а к у е в. Полесье и полешуки (из путевых заметок). М., 1879, с. 10; К. M o s z y ń s k i. Polesie Wschodnie. Warszawa, 1928, с. 104. 3 О. Н. Т р у б а ч е в. Ремесленная терминология в славянских языках, с
Дадатковыя словы
зяўляецца
4 👁