чэловек еты скрыпель да крэсьво крэша. Данілевічы Лельч. СКРЫПНІК м. Валяр'ян. Ружовым цветам скрыпнік цвіце. Санюкі Ельск. СЛЕПАЙ м. Незабудкі. Хорошы букет з слепаю, з роботы будзеш ісці —нарві слепаю. Астражанка Лельч. СМУЧАЙ м. Падвей. Му смучай смукаем на шчоткі. Тонеж Лельч. СОБАЧКІ мн. Зарніца звычайная. А ў мене ў городзі ростуць етые собачкі. Санюкі Ельск. СОЛОВЕЙКО м. Кісліца. Ужэ соловейко ў лесі е. Мо нарвом его на боршчэ? Тонеж Лельч. СОН, СОНЕЧНІК, СОЎНЕШНІК, СОЎНЯХ м. Сланечнік. Два мешкі сону налузала і шчэ трохі е на городзі. Ліпляны Лельч. Шапкою лётаюць коноплюкі пунад сонечніком. Тонеж Лельч. Вурвала мне мама соўнёшніка, а того соўнёшніка ороб'е поклевалі. Астражанка Лельч. По городох соўнях росце богато. Мілашавічы Лельч. СОЎЯК м. 1. Падасінавік. То я только й беру соўяка й грыба, а восенью — зеленіцы. Ліпляны Лельч. 2. Агульная назва ядомых грыбоў, апрача баравіка. Што ты набрала? — Соўякоў.— А якіх ты соўякоў набрала? — Рэшоцькаў, маслюкоў, моховікоў. Тонеж Лельч. 3. Мухамор. Етые соўякі е красные й белые, іх не беруць. Тонеж Лельч. СПРАВЕДЛІВЫ ГРЫБ м. Баравік. Справедлівы гриб не сінее, бывае вон жоўты і белы. Махнавічы Маз. СТОНОЎНІК м. Крываўнік. У стоноўніку кругом лістка зубчыкі, росце по порослях. Его параць і п'юць от жывота. Ліпляны Лельч. СТОРЧАК м. Цэнтральны корань дрэва. Етого сторчака не можна вукопаць. Валаўск Ельск. СТОРЧЭВЫ прым. Цэнтральны (пра корань дрэва). По торфянікох корні ў хвоі разгалістые, а сторчэвого нема. Данілевічы Лельч. СТОЎБУР м. Кветаноснае сцябло. Густо посееш гуркі, і воны ідуць у стоўбур: на ім ні зав'язі — нічого нема. Со стоўбура сею етые зубкі на весне ў радочкі. Ліпляны Лельч. СУКРАК м. Смольны корч. Коб ето дрова булі, а то адные сукракі; бач, як удушыўса. Падварак Лельч. СУХОЎЯЛІЦА, СУХАСТОЙЦА ж. Сухастоіна. Сего
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
111 👁