Жывое слова (1978). І. Я. Яшкін, Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 289  ▶ 
L M. Кучу к НАЗВЫРАСЛІННАМАЗЫРШЧЫНЕМясцовая батанічная лексіка ўсходнепалескай зоны беларускай мовы недастаткова засведчана ў лексікаграфічных прадах. У артикуле пададзены малавядомыя ці невядомыя лексемы названага тэматычнага разряду слоў, зафіксаваныя аўтарам i часткова студэнтамі. Прыведзеныя тут назвы раслін з'яўляюцца вузкімі рэгіяналізмамі, адрозніваюцца ад літаратурных эквівалентаў лексічным значэннем (грыб — баравік), фанемным (брушніца — брусніка) ці марфемным складам (гічарнік— гічан). Назвы раёнаў падаюцца ў скарачэнні: Лельч.— Лельчыцкі, М аз.— Мазырскі, Ельск.— Ельскі, Жытк.— Жыткавіцкі, Петр.— Петрыкаўскі. БА'БКА ж. Падбярозавік. На мокрэйшых местох бабкі ростуць. Як постарэюць, воны чэрнеюць, цемнеюць. Маркоўскае Лельч. БА'БКІ мн. Кісліца. Як нема шчаўру, бабок парвом да варым боршч. Данілевічы Лельч. БАБО'УНІК м. Капытнік. Пошла Мар'я ў болото i прыпёрла цэлу ношку свіньям боббуніку. Падварак Лельч. БА 'РХАЦЕЦ м. Гваздзік. Бархатцы буваюць жоўтые. Санюкі Ельск. БЕЛЯ'К м. Грузд. На бусішчы богато белякду. Санюкі Ельск. БЕРЭ'ЗА ж. Бяроза. Моя піла дуба рэжэ, a берэзу i клёна аж мое. Л іпляны Лельч. БЕРЭ'ЗІНА ж. зборн. Беразняк. Лес тутака буў хороши: берэзіна росла. Чэмернае Лельч. БЕРЭ'ЗОВІК м. Баравік, які расце ў беразняку. Коб хоч берэзовіка дзе натрапіць. Тонеж Лельч. БОГО'Н м. Багун. У дзікіх богонох e некі глухі i просты богон. Колісь дзеўка шукае еты глухі богон. Тонеж Лельч
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бабка, бабоун, белякдў, берэза, боббўніку, бўсішчы, дўба, зяўляюцца, маря, шчаўрў
3 👁
 ◀  / 289  ▶