Старонка 199
◀ / 289 ▶
на і хрэніна — адно сцябло, адзін корань хрэну; чарнічъна — адна ягада чарніц; чъпчыньніна — куст і адна ягада шыпшыны; шпурагушъна — адзін куст, адна галінка спаржы; шчавіліна — адно сцябло, адзін лісток шчаўя; юргініна — адна кветка і адзін куст вяргіні; ягъдзіна — адна ягада; ядлёнчъна — адзін куст, адно сцябло ядлоўцу. Матэрыял падаецца фанетычна, спрошчанай транскрыпцыяй. Рэдукаваны галосны сярэдняга пад'ёму задняга рада абазначаецца ў артыкуле літарай ъ. Для вызначэння дакладнага літаратурнага адпаведніка назвы раслін былі выкарыстаны наступныя крыніцы: Беларуска-рускі слоўнік. М., 1962; Руска-беларускі слоўнік. М., 1953; А. И. Киселевский. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Минск, 1967; Беларуская Савецкая Энцыклапедыя, тт. I—XI. Мінск, 1969—1975; С. С. Станков, В. И. Талиев. Определитель высших растений европейской части СССР. М., 1949; Травянистые растения СССР, тт. 1—2. М., 1971; Лекарственные растения и их применение. Минск, 1974; Pflanzen und Tiere. Ein Naturführer. Leipzig—Jena—Berlin, 1971 і інш. АГАТКА ж. Агатка. Гэтъі зёлкі завуцца агаткі. АГРЭСТ м. Агрэст. Агрэст нейкі ў мяне дзікі, расьцець, а ягът нет. АДУВАНЧЪК м. Адуванчык. Вун адуванчък, дмухні, дък увесь пушок атляціць. АЖАВІНЫ мн. Ажыны. Ажавіны калючъі, лісьця зялёнъя, цёмнъя. АЖАВІНЬНІК м. зборн. Ажыннік. Ня лесь у ажавіньнік, апколісься глатка [зусім, увесь]. АІР м. Аер. Нъдзярыці йдзіці, ръбяты, аіру лі сажълкі, пъ хаці пакідъім. На іры хлеп пяклі ўпярот — во пахнуў. АЛЬВАС м. Альяс. Альвасъм пръкладзі дъ ранкі, кап скарэй гаілъся. АРЛІК м. Уман. Арлік ат падрыву п'юць, ат уплавуў п'юць. АСОТ м. Асот, бадзяк палявы. Ат асоту спасу нет у гародзі — як яго выкъръніць? АСЪКА, АСАЧЫНА, АСЯНЧЫНА ж. Асака. Асакі на потсьціль нъкашу. Кап хоць якой асачыны нъкасіць. Нада хоць асянчыны аткасіць. Сяньнік асянчыный быў нъпіхнёны.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 289 ▶