ТРАХА' прысл. Ледзьве, ледзь. Ен жа яе траха ні забіў. Разьюшаны такі быў, што ня дай бох. ТРУПЦЯ'К м, Надтрэснутае, пабітае яйцо. Ці ні трупцяк было гэтае яйцо, што так хутка пабілася. ТУЛЬ м. Цюль. Тулю на вокны трэба купіць, а то гэтыя гардзіны зусім ішпарываліся. ТЫ 'РСА ж. Пілавінне. Пайду над циркулярку, мо тырсы тамака набяру карові на патсьцёл. УВАЗЮФЫЦЦА зак. Умазацца, стаць брудным. Але ш калі ён усыіеў увазюрыцца? Хоць ты яго на вуліцу ні пускай. ЎЗЛАЖЬГЦЬ зак. Апрануць. Узлажы яшчэ кабат падыспот, мо цяплей будзя. УКВЭ'ЦАЦЬ зак. Умазаць. Зноў сукенку ўквэцала ў грась, што адмыць цяшка. УПО 'ПУСКІ прысл. Услед (кінуць, шпурнуць). Я стаяла, ні чапала яго, а ён мне ўпопускі камням. Добра, што міма, а то п лоп разьбіў. УРАБГЦЦА зак. Умазацца, выпацкацца. Але ш i ўрабілася ты ўся, што наўрат ці адмыяш. УРЬГМСЬЦІЦЦА зак. Супакоіцца. Але ш i вар'ят некі ты, ніяк ні ўрымсьцішся. ФА'ЙНЫ прым. Прыгожы. ФАЛЬБО'НА ж. Валан (у сукенцы). Фалъбону трэба яшчэ прышыць к сукенцы. Мо троха лепяй будзя глядзецца. ФРЭ'НЗЬЛІ мн. Махры. Дзе-та дзеўся настольнік с фрэнзьлямі? ЦАГА'Н м. Чыгун. Трэба яшчэ адзін цаган такі купіць, вельмі ш пакоўны ён. ЦІХМА'Н м., ж. Ціхоня, маўчун. Ен такі ціхман, што слова ад яго ні вьіцісьняш. ЦЫБУўІЬКА ж. Нарцыс. Цыбулъку перасадзі ў другоя месца, а то тут ёй мала сонца. ЦЫМБУФ м. Сцябло шчаўя. Шчаўя мабыцъ ужэ ў цымбуры налезла. ЦЫ 'ТРА ж. Праныра, пралаза. Ого! Кап такая цытра ды ні трафіла ў маліны. Яшчэ зялёныя былі, то яна хадзіла ўжэ. ЦЮ 'РА ж. Цура. Цюры нарабіў у вабет ды так смашна паеў. ЦЯПЛУ'ХА ж. Фуфайка. Зараблю грошай за хлеў, дык новую цяплуху куплю
Дадатковыя словы
альбона, бу^іька, варят, рэнзьлі, уха, файны
5 👁