Старонка 176
◀ / 289 ▶
РЫЗЫКАВАЦЬ незак. Ганарыцца, задавацца. Яна як пашыя новая што-небудзь, дык так ужэ рызыкуе. САЧАК м. Кабат. У мяне кусок мацеры суконнай валяяцца, трэба сачак зь яго пашыць. СЕЛЯДОРШЫ прым. Сярэдні па ўзросту. Яе селядоршы сын такі ўжо талковы, што прама любата людзям глядзець. СКУПЯНДРА м., ж. Скупянда. У такой скупяндры сьнегу зімой ні выпрасіш, а ні то што, кап хлеба пазычыла. СЛОВІК м. Слоік. Бяры хоць словікам палівай гуркі, бо адна толькі палівачка ў нас. СМУРОДЗІНА ж. Чорныя парэчкі. Сёлята траха ні сем вёдзяр смуродзіны было, але ш ся роўна параздавала палавіну. СПАВІЧ м. Спавівіч. Вазьмі войдзяка спавіч, ды спаві дзіця, а то яно жахаецца сваіх ручак. СТАЛЬНІЦА ж. Кружок. На цыраці ні рэш хлеп, а на стальніцы парэш. СЫРАВЕШКА ж. Сыраежка. Сыравешкі, таксама як і масьлякі, трэба абіраць. СЬЛЯПУНДРА ж. экспр. Слепавокая, слепаватая асоба. От сьляпундра! Вунянё шалік ляжыць, а ён дзьве гадзіне шукая яго. СЯДНІК м. Сяннік. Трэба сяднік напхаць новай саломай, а то гэтая ўжо струхлела. СЯМНАСТКА м. Маладая дзяўчына. Яна як прыадзеняцца, дык і за сямнастку яшчэ можа сайці. СЯ РОЎНА прысл. Усё адно. Яна ся роўна ні прыдзя, хоць ты й сам па яе подзяш. ТАГДЫ прысл. Тады. Кап ты мне тагды сказаў, то я п мо й паслухала цябе зьезьдзіць. ТАКВЕЛЯ прысл. Столькі. От дапрыгаўся, што аш нагу вывіхнуў. Але таквеля бяды, добра што зусім ні зламаў. ТАЛЕР м. Вялікая, ёмістая талерка. Гэта ш цэлы талер капусты зьеў, дык цяпер ледзьвя трываю. ТВЭРЫЦЬ незак. Дурэць, гарэзнічаць. Але ш абышто твэрыць гэтае дзіцё. Ні ўрымсьціцца ніяк. ТРАСУЧКА ж. Малярыя. Цябе, мусяка, трасучка забірая. Чырвоны ўвесь зрабіўся, гарыш агнём. ТРАФІЦЬ зак. Трапіць. Ён табе і ў пушчу трафіць такі дасьціпны, такі праныра.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 289 ▶