ЛЯМЦЕ'ЦЬ незак. Ісці трушком, бегчы. Бач, як naлямцеў, дзе ты яго дагоніш цяпер.
ЛЯ'ХА ж. Рэха. Як крыкнуў, аж ляха tia лесі пакацілася.
МА'ЗІЦЦА незак. Румзаць. Яна любіць мазіцца. Такая дзяўчына вялікая, а як дзень божы мазіцца ды мазіцца.
МАЗКУКА, МА'ЗЯ ж. Плакса, размазня. Куды я буду брацъ гэдыкую мазюку — хныкая ды хныкая. Яна вечно плача, мазя гэтая.
МАНТЬІЛЯ'ЦЦА незак. Матляцца, целяпацца; бегаць. Мантыляецца ў чалавека нага, як без касці ўся роўно. Мантыляецца цалюткі дзень з хаты ў хату.
МАРМУ'ЛАК м. Брусок вастрыць брытву. Ну й брытва тупая! Дзе марту лак твой, дай я пагастру.
МЕРГАВА'ЦЬ незак. Прымерваць, падганяць; разважаць. Як ні мяргую, а ўсё ні так, ні лезя, ні падходзіць вакно да шуфляды, велікаватаё i косаё некаё, мусіць, ні адгэтуль, абмылка, відаць. Сядзь, пасядзім, памяргуям.
МНІ'ХІ мн. Страва з падсалоджанага малака, накрышанай булкі (пшанічных каржоў). Я помню, як маці мніхаў была раз нарабіла — от мы елі, от елі, за вушы ад міскі цяжко было адцягнуць.
МЫ 'ТАЛЯМ прысл. Што ёсць сілы, мігам. Каб я быў маладым, я б туды мыталям даляцеў. Як толькі ўбачыла яго, мыталям наперла.
НАБРЭ'НКНУЦЬ зак. Набрыняць. Дзверы гындзя набрэнклі ад холаду, ні зачыняюцца, хоць крэчма крычы.
НАГРА'НА ё прым. Апладнёнае (пра яйцо). Калі яйцо ні награнаё, то з яго курыца кураняці ні высядзіць.
НАКАЗГРЫЦЬ зак. Разверадзіць, дапячы. Каб жа яно дабраё, разомнаё жыцё тоё, а то жонка як наказірыць кажны дзень сэрцо.
НАКАСТРЬГЧЫЦЬ зак. Накласці абы-як, многа. От накастрычылі воз сена пад самаё небо, i як яго давязці дахаты. Як яны тых дроў наклалі — накастрычылі абы з рук.
НАПЩАВА 'ЦЬ зак. Натаптаць, напхаць, набіць. Такое гумно сена напіцавалі. Як падняць, кошык травы напіцавала.
НАШАТЫ 'РЫЦЦА зак. Ашчацініцца. Свіню вунь як разгневалi — хіп нашатырыла, як дзік які стала. Нашатырыцца, як вожык, ні патступіцца да яго
Дадатковыя словы
антьіляцца, гўмно, ергавац, улак, цець, іхі
29 👁