Старонка 156
◀ / 289 ▶
ЗАМУРДЗІЦЬ НОС. Пакрыўдзіцца, зрабіць выгляд пакрыўджанага. Замурдзіць нос — ні патступіся. ЗАПРАТУШЫЦЬ зак. Засмуродзіць. Запратушыла ўсю хату, хоць уцякай куды: чым ты гэто? ЗІКАЦЬ незак. Груба пакрыкваць на каго-н., гыркаць. Слова ад яго ласкаваго ні пачуяш, зікая толькі цэлы дзень ды зікая, вызвяраяцца ды вызвяраяцца. ЗНЯБЫЦЦА зак. Засумаваць па дому, па сваіх. Забірай ты яго, дачка, дахаты, а то так за тыдзянь знябыўся, што ні пазнаць хлопца — да мамы просіцца і хоць ты што. КАМЕЧО н. Каменне. Як ты будзяш касіць гэту канюшыну, уся дзялка камечам усыпана. Гэдкую горбу камеча сярод поля навалілі. КВАШАНІНА ж. Халадзец, студзень. На стале ўсяго было ўдосталь — і сало сыроё, і сало печанаё, і каўбасы ўсялякія, і квашаніны некалькі місак, еш, хоць распеперажыся. КВЯЛІЦЬ незак. Злаваць, дражніць; цвяліць. Ён жа дзіця малоё — нашто яго квяліць: плакаць жа будзя. КЛІНДЫ мн. абразл. Ногі. Ледзьвя клінды цягну, гэдак стамілася. Ідзі ты скарэй, а то чуць клінды свае перастаўляяш. КНЫПЯЛЬ м. Кіёчак для вязання кулёў. Тато, пакажы, як ты кныпяль пат перавясло падсаджваяш, ні магу звязаць, нешто ні выходзіць у мяне. КОКАШЫ мн. іран. Ногі. Задраў кокашы на ложку ды спіць як дзень божы. Каб ты кокашы задраў (праклён). КУРАВЫ прым. Збуцвелы на пыл. Нашто вы куплялі гэтаё сено, яно ж кураваё — ся роўна карова есці ні будзя. Яна нам нарэзала кураваго кумпяка. ЛАЦЬВЕЙ прысл. Лепш. Ты лацьвей зробіш за яго. Ён лацьвей ведая за мяне. ЛЕМНІЦА ж. Нешта доўгае, гнуткае, важкае, чым можна ўдарыць (галіна і інш.). Хэ! Яна знайдзе на яго ўправу — як вазьме якую лемціну, як станя ашываць. ЛЕШЧАТКІ мн. Заціскачка з тычкі, кія. Учора тато вужа з ямы лешчаткамі выцягнуў. Кату хвост у лешчаткі як заціснулі, от пішчаў, нябось, больш ні будзя злізваць смятану. ЛЫСЦЯГІ мн. Сцёгны. Ходзяць такія адкормляныя, лысцягі павыстаўляюць — о, гэто дзеўкі.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 289 ▶