ПАДДЗЕ'УКА ж. Дзяўчына-падлетак. У мяне паддзеўка расьце, вунь якая вымахала, вышэй за бацьку.
ПАДМЁТАК м. Падэшва. Падмётак — гэта зьнізу на ўсю нагу частка абутка, а падэшва — толькі да каблука.
ПАКЛЁКНУЦЬ зак. Палегчы (пра пасевы). У гэтым годзе зобжо паклёкла — зусім палягло.
ПАЛЯНЬГ прым. Палявы (пра калыску). Калісь у майго Пеці была паляная калыска. Ішла ў поля i паляную калыску з ім цягнула.
ПАРНІ'К м. Пара ў лазні. Вельмі ў лазьню хадзіць люблю, i кап парніку было много.
ПАРЭ'ПУШКА ж. Гл. лайбушка. Мае малыя парэпушкі любяць. Усё просяць: мамо, спячы парэпушку.
ПАСА'ЖНІЦА ж. Гл. бондзіна. Раней, калі бацькі не дадуць у пасах дачцы пасажніцу, гэта значыць якуюнебудзь жывёлу, яна астанёцца ў дзеўках.
ПАТПОФВАЦЬ незак. Падганяць, прыспешваць (да работы). У мяне Стась ленаваты, усё яго трэба падганяць, патпорваць, неяк марудна робіць.
ПАТХВА'ТКА ж. Ручная лавушка з сеткі ў выглядзе сачка на доўгім шасце. Малыя рыбаке робяць патхваткі i з імі ідуць рыбачыць.
ПАЧА'ТКІ мн. Бутоны ў кветках. Глядзі, якія начаткі на кветках, вось-вось раскрыюцца.
ПАЧЧЭ'П м. Вяроўка з пятлёй у шыбеніцы. Толькі ў шыбяльніцы бывая паччэп.
ПАЧЧЭ'ПНІК м. Вісельнік. Не дай божа сасьніць ночу паччэпнікаі ПЕРАСЫПА'ЦЬ незак. Рамантавадь агарожу. Вунь частакол паваліўсё, трэба перасыпаць яго, а то сьвіні лезуць у гарот.
ПЛЕТНЯЧО'К м. Гліняны гаршчок, аплецены бяростай, дротам. Я вцм плетнячок наказала бы, дык сястры аддала.
ПЛЫВА'К м. Рагоз. Плывакё бываюць толькі на балотах, a шышкі на плываку называюць таўкачамі.
ПО'ТРАЙКІ толькі мн. Тры ніці, якія складаюць пасму. У пасьме рбуно тры ніці, гэта чысьліна, або noтрайкі.
ПРАСЕ'КА ж. Аддушына. Лёт трэба прасячы i будзя прасека, a праломка — гэта аттуліна, якая сама npaломіцца, калі ступіш, калі трошкі зашэрхла
Дадатковыя словы
зббжо, зеук, патхватка, пачаткі, потрайкі, рбўно
24 👁