Старонка 146
◀ / 289 ▶
МАРКІТАЦЬ незак. Быць у стане палавой цечкі (пра авечак, коз). МАРЦАВАЦЬ незак. Быць у стане палавой цечкі (пра кошак, трусоў). МЛІН м. Млын. Як даўней, то жыто малолі ў мліне ці на жорнах дома. МЛЮГА м. Млявы, слабы чалавек. Такі ўжэ млюга: ідзе-ідзе і падая, як стары ўся роўно, нямоглік гэты. МОЧА ж. Дажджлівае надвор'е, макрэча. Хоць ты с хаты ні вылась, моча такая: лье і лье дошч. МЫТОК м. Мыйшчык. Які сь цябе мыток, рас ты вады байісься! МЯКЕКА м., ж. Мяла, цяльпук. Каб з рухам чалавек, то зрабіў бы, а мякека гэты на цэлу зіму зацягня, палежваючы на печы. МЯСО н. Мякаць гарбуза. Як разрэжам гарбус, то кішке выкідаям, а мясо вырэзваям і варымо с крупамі альбо з мукою. НАБЫВАЦЬ незак., НАБЫЦЬ зак. Павялічвацца ў памеры, напаўняцца, разбухаць, набрыняць. Як папаходзіш цэлы дзень, так ногі набываюць, як калатке робяцца. Вумянё набыло як мая быць у цялушкі. Хутко распусьціцца дзераво — ужэ пупяхі набылі. НАВАЛАЧКА м., ж. Валацуга, бадзяга. Цэлы дзень валачыўсё недзя стары гэты. Хіба ўпіднуяш навалачку гэтаго. НАВЯСЬНЕ прысл. У пачатку вясны. Навясьне ўжэ цяплей, хоць сьнех і ляжыць. Згарэм сваё навясьне, ні канешня ўвосянь гараць. НАДАЎЧЫ прым. Перадатачны. У парцізанаў і надаўча станцыя была, маглі пярадаваць сваё што, ні адно слухаць каго. НАЗАЎША прысл. Назаўсёды. Я аддаю табе назаўша гэту забаўку. НАЕТЫ прым. Той, хто наеўся, сыты. Наеты галоднаму ні таварыш. Яды ні бракуя: і адзін ні галодны, і другі наеты. НАПЕШО прысл. Пехатой, пеша. Дзе ты напешо старому пойдзяш? Трэба ехаць, бо ногі баляць, нідужы стаў. НАПРОВЯСЬНІ прысл. Напрадвесні. Зіма адно пачалася, а сьнех зьлес, як напровясьні. Напровясьні ўжэ мало трэба паліць: цяпло на дварэ.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 289 ▶