Старонка 133
◀ / 289 ▶
ПЪДМА'СКА ж. Подмазка. Пъдмаску як ні хъваю, кот усі раўно найдзіць і зьесь. ПЯСКЛЮ'К м. Кураня. Пълаві пісклюкоў, а то ўжо вічарэіць. СЕЧЪ'ВА н. Драўлянае карыта, у якім сякуць траву для свінней. Ідзі сьсячы там бацьвіньня ў сечъві, а то нада сьвіньням ужо есьці дъваць. СКВА'РКА м., ж. перан. Капрызуля, плакса. Во, ужо скварка, гасподнія воля, ночъчку равець. СКВЕ'РЦІСІ незак. Капрызіць, плакаць. Піръстань скверцісі, а то дам. СКЛЪГЪТА'ЦЬ незак. Пішчаць (пра свінней). Сьвіньні галоннъі склъгочуць, некъму есьці даць. СКЛЮ'Т м. Сякера для абчэсвання бярвення. Даўней броўны склютамі чъсалі. перан. Худая жывёліна. Гетъга склюта [парася] ніколі ня выкърміш, сколькі ні кармі. СО'ЎНІНЬКА н. Сонейка. Соўнінька сьвеціць, стала цёпла, аш с крыш капъіць. СПА'С м. Ратунак. Къмары заелі — спасу німа. СУХАДРЭ'ЎЦА н. Бружмель Шамісо. Сухадрэўца ў лесі расьцець, цьвіціць розъвінькім. СУХМЕ'ТКА ж. Мелкае месца сярод возера. Нъ сухмеццы въда пъ калена. СЬВІ'НКА ж. Свінуха тоўстая. Сьвінкі пъ кустах растуць, іх атваръвъць добра. СЬЛЁСКА ж. Фуксія. Сьлёска красіва цьвіціць — зъвушнічкъмі. СЬМЯРО'ТНІК м. Хвароба з лятальным зыходам. Къп цібе сьмяротнік. ТУ'КШЪНА ж. Кухталь. Дай яму тукшъну, къп дзісятъму зъкъзаў. ТУ'ХЪЛЬ ж. Пах тухлага. У тым калодзіжы въда тухъльлю сьмярдзіць. УВЪДРА'ЦЬ зак. Драпнуць. Міне кот увъдраў, аш рука апохла. УЗНО'Ў, УЗНО'ВА прысл. Зноў. Узноў кашэль нъ гародзі забылъся. Сягоньні ўзнова карова мълъка ні дъла. УЗЬВЕ'РЦІСІ зак. Наступіць. Карова мне нъ нагу ўзьвірлася. УЛО'ГЪМ прысл. Плазам, не ўставаючы. Бацька зъхварэў, улогъм ляжыць.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 289 ▶