У. М. Свяжынскі
З ЛЕКСІКІ АДНОЙ
УШАЦКАЙ ВЁСКІ
Дадзеная падборка з'яўляецца працягам дзвюх папярэдніх публікацый мясцовай лексікі в. Турасполле Ушацкага раёна («Народнае слова». Мінск, 1976; «Народная лексіка». Мінск, 1977). Для гаворкі вёскі характэрна дысімілятыўнае аканне (въда, гълъва, тръва) 1 і дысімілятыўнае яканне (з'імля, в'існа).
АБЛАЖЫЦЬ зак. Адолець, пакласці. Къп цібе хвароба аблажыла.
АБРОЖЪК м. Ашыйнік. Авечка аброжък сьніла і ў клевір улезла.
АБРЫНУЦЦА зак. Апаўзці, асунуцца. Зімля ў ямі абрынулъся, нада въкідъвъць.
АЧАХНУЦЬ зак. Астыць. Капуста гърачъя, пъдажджы, хай ачахніць.
АШЧЪРАЦЦА незак. перан. Агрызацца, пярэчыць. Што ты маццы ашчъраісься, іна тъбе благога ні скажъць.
БАПКА ж. Падбярозавік. Бапкі ў балоці па асацэ ўжо ёсь, можна нъзьбіраць.
БАБОЎКА ж. Стракатая курыца. Бабоўка зьніслася нъ хаці.
БЕС СІБЯ. Не помнячы сябе. Каровы сягоньні носюцца бес сібя, аббегълі ўсе лугі.
БІЛЯНКА м., ж. Светлавалосая асоба. Яго білянкъй пръзвалі за то, што въласы белъі.
БЛІШЧЭЦЬ незак. Прагна глядзець. Нечъга тут блішчэць, хай людзі ядуць, пашлі дамоў.
БОЦІКІ мн. Жывакост. Боцікі, што сінінькім цьвіцяць, яны ў жыці растуць.
1 Гук, які ў артыкуле абазначаецца знакам ъ,— рэдукаваны галосны сярэдняга пад'ёму задняга рада.
79 👁