У. М. Свяжынекі 3 ЛЕКСІКІАДНОЙУШАЦКАЙВЁСКІДадзеная падборка з'яўляецца працягам дзвюх папярэдніх публікацый мясцовай лексікі в. Турасполле Ушацкага раёна («Народнае слова». Мінск, 1976; «Народная лексіка». Мінск, 1977). Для гаворкі вёскі характэрна дысімілятыўнае аканне (въда, гълъва, тръва) 1 i дысімілятыўнае яканне (з'імля, вЧсна). АБЛАЖЬГЦЬ зак. Адолець, пакласці. Къп цібе хвароба аблажыла. АБРО'ЖЪК м. Ашыйнік. Авечка аброжък сьніла i ў клевір улезла. АБРЬГНУЦЦА зак. Апаўзці, асунуцца. Зімля ў ямі абрынулъся, нада въшдъзъць. АЧА'ХНУЦЬ зак. Астыць. Капуста гърачъя, пъдажджы, хай ачахніць. АЩЧЪРА'ЦЦА незак. перст. Агрызацца, пярэчыць. Што ты маццы ашчъраиься, іна тъбе благога ні скажъць. БА'ПКА ж. Падбярозавік. Бапкі ў балоці па асацэ ўжо ёсь, можна нъзьб1раць. БАБСУУКА ж. Стракатая курыда. Бабоўка зьніслася нъ хаці. БЕ'ССІБЯ. Не помнячы сябе. Каровы сягоньні носюцца бес сібя, аббегьлі ўсе лугі. БІЛЯ'НКА м., ж. Светлавалосая асоба. Яго быянкъи прьзвалі за то, што въласы белы. БЛІШЧЭ'ЦЬ незак. Прагна глядзець. Нечъга тут блішчэць, хай людзі ядуць, пашлі дамоў. БО'ЦІКІ мн. Жывакост. Боцікі, што сінінькім цьвіцяць, яны ў жыці растуць. 1 Гук, які ў артикуле абазначаецца знакам ъ,— рэдукаваны галосны сярэдняга пад'ёму задняга рада. 9. З а к
Дадатковыя словы
бапка, быянкъй, білянка, зяўляецца, падёму
3 👁