Сьцёхалася за хлопцамі. Сьцёхаўся за дзеўкамі. 2. Збегацца (пра жывёлу ў час цечкі). СЫГЛЬГЧЫЦЦА зак. Знюхацца. Сыглычыўся мой старшы зь ёй, i рады ні даць. СЬЛЯПГЦЦА незак. Вязацца, прыставаць. I чаго ён сьлепіцца да яго? Прысьляпіўся, як чорт з набілкамі, хоць ты што. СЯЛЬНІ'К м. Закутак у хляве для сена. Як ні адзін год сёлета накасілі сена: поўны сяльнік заклалі i вышкі. Вазьмі, сынок, сяннік i натапчы сена ў сяльніку. ТАЛДО'НІЦЬ незак. Балбатаць. Талдоніць адно i тоя, i язык ні забаліць. ТАРА'ЧЫЦЬ незак. Везці, нёсці. Дзе-та напаў на посьціл, цэлую ношку тарачыць. ТО'ПТАНКА ж. Тоўчаная бульба, камы. Наварым сягодні бульбы юшкай, а то топтанка з салам надаела. УБУЛДЯЦЬ зак. Набрацца сіл, акрэцнуць; пасталець. Ці даўно яна была маленькая, a паглядзі, як вырасла, убуцела, можна i замуж аддаваць. УЛЕТЦІСЯ зак. Заляцацца. Так улёгся, аж сьвету ні бачыць. УТРАВГЦЦА зак. 1. Панадзіцца. Утравілась карова ў жыта, i рады ёй ні даць. 2. Уесціся, надакучыць. За дзень ён ca сваімі разгазорамі так у душу ўтравіўся, ні рада, што ŭ назвала. ХІБЕ'Т м. Здольнасдь, схільнасць. Хібету ў яго хватая: што ні возьме, дак i зьдзелая. ХІБЕ'ТЛІВЫ прым. Здольны да гаспадарчых спраў, умелы. Хібетлівая ў міне жонка, усё ўмея: i вязаць, i прасьці, i ўшываць. ЦЕ'ПЯРСЯ прысл. Даўно. Паехалі дзеці 'ў ягады, цепярся ўжэ німа. ЦУФКІ толькі мн. Частка рук ад кісці да локця. Ты, як нырахлівая баба, морду намыла, a цуркі гразныя. ЧАКУ'ХА м., ж. Недарэка; разява. Хіба ета ні чакуха: быў адзін рубяль i той згубіў. Ну й чакуха Щмохава ўнучка: ні ўмея дажа кату хваста завязаць. ЧЫКІЛДА'ЦЬ незак. Чыкільгаць. Чыкільдаіш, як стагодні дзед. ШАТКО'ВАНКА ж. Шаткаванка. Зварым сёні боршч, шчэ трохі шаткованкі ё. ШВЭ'НДАЦЬ незак. Швэндацца. Німа чаго рабіць, дак ён швэндая на вуліцы
3 👁