Старонка 117
◀ / 289 ▶
ЗЛЫДЗЕННЫ прым. Сквапны. О-о-о! Ён такі злыдзенны, зімой і лёду ні дась. ЗЯЎРАЦЬ незак. Быць насцеж адчыненым. Хочыш, каб у хаці холадна ні было. Вакно ж зяўрая. КАНАПЛЯНІК м. Верабей. Спасу німа зь етымі канаплянікамі, толькі згоніш з проса, як яны зноў тут. КАШТЫРАЦЬ незак. Штурхаць; пхаць. І што ён твайго заняў, што ты каштыраіш яго ў сьпіну? КЕЛЬБУХ м. Свіны страўнік, начынены кавалачкамі сэрца, пячонкі і інш. Пад Новы год заб'ём кабана. Будзя і кельбух, і крывянка, і свежае мяса. КРЫВАСЦЬ, КРЫВОСЦЬ, КРЫВАТА ж. Зайздрасць; злосць; крыўда. І чаго на яго крывосць напала. Я ж і памагаю яму ўсё па хадзяйству і на работу хажу. Адзеў новы касьцюм, дак крывата на суседа напала. КРЫСА ж. Верхняя частка збана. Упаў гаршчок, адбілася крыса. КРЫЎЛЯЦЦА незак. Зайздросціць, адносіцца з пагардай. Як гора гаравала, міне ніхто ні бачыў, а як ражжылася трохі, так і сталі саседзі крыўляцца. КРЫШАНЬ м., часцей мн. КРЫШНІ, КРЫШНІ. Скрылікі яблык, груш. Хоць кампоту ніхто ні любіць, а я крышнёў насушыла два мяшкі. КРЭМСАЦЬ незак. Псаваць, неахайна рэзаць. Бульбу трэба лупіць таней, а не крэмсаць, як ты ўсё крэмсаеш. КУЁЎДЗІЦЦА незак. Варочацца, круціцца. Такія нідобрыя людзі: залезьлі ў пасьцель з нагамі і куёўдзяцца. КУЁЎДЗІЦЬ незак. Кудлачыць, комкаць; псаваць. Міхаська, выгань, сынок, курэй з аўсу, так куёўдзяць. КУЛДОШЫЦЦА незак. Дурэць, гарцаваць. А мае дзеці залезьлі вунь на сена і кулдошацца. КУЛДОШЫЦЬ незак. Кудлачыць, псаваць. Залезьлі куры ў грады і так кулдошаць. КУТАЦЬ незак. Гарадзіць. Пазаві бацьку абедаць, ён лі Мішы плот кутая. ЛЯСКАЎКА ж. Плотка. У Негаві [рака] так добра ляскаўкі ловяцца, да 'беду цэлая вядзерка нацягаў. МАРЗЭНІЦЦА незак. Валаводзіцца. Папаў нейкую цацку і марзэніцца зь ёй. Каб на маго аччыма, ён бы ні марзэніўся зь йім. МАСЬНІЦА ж. Маснічына. Прарэзаў адну масьніцу
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 289 ▶