Старонка 100
◀ / 289 ▶
П. А. Міхайлаў ЯШЧЭ З ЛЕКСІКІ РОДНАЙ ВЁСКІ Слоўнік з'яўляецца працягам публікацыі матэрыялаў з лексікі гаворкі жыхароў в. Ушкавіца Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці, якія змешчаны ў зборніку «Народная лексіка» (1977). БАЮРА, БАЮРЫНА ж. Калдобіна, выбоіна. Ну й дорога ў лісы, одны баюры, ныяк ны можна йіхаты. БРОХАТЫСЯ незак. Плёхацца. Ны брохайся у воді, холодно вжэ, захворіеш шчэ. БЫГУНКА ж. Панос. Кажнэ тыля, як но одлучыш от коровы і почнэш даваты пійло, мусыть быгункыю пырыхворіты. БЭШТАТЫ незак. Сварыцца. Маты так мынэ бэштала за тое, шчо пошла з вамы. ВОХКЫЙ прым. Вільготны, сыры. Шчэ сіно вохкэ ворочяты, хай путсохнэ до обіда. Рубашку добрэ прасоваты, пока вона вохка. ВЫЛЫГДУР м. Бамбіза. Такый вылыгдур вырос, а ныць удома ны поможэ. ВЫМАНТЫТЫ зак. Выпрасіць. Шо тобі ны дасы — всё вымантять, хоч ны давай. ВЫШМАРГАТЫ зак. Вышмальцаваць. Так вжэ вышмаргав штаны на роботі, шчо ны даты рады одмыты. ВЭДЛУК прысл. У параўнанні. Вэдлук ёго він такый шчуплынькый, а так брязнув на зэмлю, шчо той аж охнув. ГЕГНУТЫ зак. экспр. Памерці. Чы ж ты шчэ ныць ны чула: то ж він у тую ныділю гегнув, ныма вжэ ёго. ДОСЬ прысл. Даволі, досыць. То в мынэ котык дось справный: вжэ ж шчурів у мынэ було кілько до гэтого, а як но ёго прынысла, от хутко звів. ДУПКЫ прысл. Дыбам. А кінь той будэ дупкы становытыся, цудо вычвыряты, но в оглоблі ныяк ны затягнуты.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
74 👁
◀ / 289 ▶