Жывое наша слова (2001). І. Я. Яшкін, Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 352  ▶ 
А заедзь ка мне на двор, А вазьмі манго гора, А вазьмі ў чыста поля, А ня сей пры дарозі, А пасей пры даліні, Каб дзевачкі ні хадзілі, Майго гора ні шчыпалі, Вяночкаў ні зьвівалі, На галоўках ні насілі, Маім горам ні красілі. Запісанаў 1997 г. у в. Вёрабкі Лепелъскагар-на Расказвае Пляшко Ніна Іванаўна, 1930 г.н. (ураджэнка e. Ірынпдлле) ЖАНІЦЬБА ЦЯРЭШКІ Раньшэ дак жанілі Цярэшку. На вічарынку ш сабіраліся, многа ж было маладзёжы, бох знаіць! На й там тады ўжэ згавараваюцца маліц із дзяўчынай. Дзяўчына ўжо сходзіць дамоў, закуску якую праладзіць, каўбасіну, там скварку жжарыць, віна, угашчэння. Ну а мальцы гарэлку. I тады ўжо дзеда із бабай выбіраюць - хто вісяпёйшы, баба із дзедам жэнюць там з якой дзяцінай. I тады дзе-небудзь у чыёй хаці папросяцца - клубу ж ні было - дак у хаці. Тады сталоў наставяць, ну ўжо хто сваю закуску, хто с кім садзіцца, пяюць, гуляюць, бёсюцца. Займаліся ш такім - цілівізара ж ні было, нада ж было што-та дзелаць. Я адзін рас толькі ў жызьні жаніла Цярэшку. Запісанаў 1997 г. у в. Якімань Лепелъскага р-на Расказвае Шлык Зінаіда Гаўрылаўна, 1925 г.н. Я ў пана служыла. I лён рукамі рвалі i рукамі абівалі, кароў даілі. Лён насеілі, выпалалі, рвалі рукамі, цяпер рвуць машынамі, a даўней рукамі. А тады абівалі праннікамі, праннікі - та
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
2 👁
 ◀  / 352  ▶