КАРМА' ж. Сярэдняя частка невада ў выглядзе вузкага мяшка, куды трапляе рыба, а таксама сярэдняя частка венцера, ці жака. Болткый рыбу ў сетку заганялі, у невад тожа, кап рыба шила ў карму. Н. Сяло. У жаку - крылы, карма, хвост. Манякова. КАРП м. Карп. Карп у нас водзіцца. Ясёва. Карп - прыгожая рыбіна, бліскучая. Н. Сяло. КА'РПА м. Тое, што карп. Уго, якога ты карпу ўлавіў. Янова. КЛЁЎ м. Хапанне прылады, насадкі. У дож добрый клёу далжон быцъ. Цімошкава. КЛЯВА'ЦЬ (КЛЮВА'ЦЬ) незак. Хапаць прыладу, насадку на вудачцы. Рыба сягоння ня хочыць клювацъ. Манякова. КРАСНАПЁРКА ж. Чырванапёрка. Краснопёрка пёры красных маіць. Камянполле. Краснопёрка добра клюецъ пірад дожджам. Н. Сяло. Плотка i краснопёрка - тоя самая. Туркова. КРАСНЁХА ж. Тое, што краснапёрка. Краснёха водзіццаў нагиых азірах з краснымi пёрамі. Пераброддзе. КРУМЕ'ЛЬ, -мяля (-міля) м. Пячкур. Крумялі - малінькіі, шэрынькіі, падхадзяшчы nad ірша, только ні калючыі. Пераброддзе. КРУЧО'К, -чка м. Кручок на рыбалоўнай снасці. Чапляй малы кручок да гэтый вуды. Манякова. КРЫТА ж. Ручная лавушка рыбы з сеткі, нацягнутай паміж двума палазамі. Удвух крыгай ловюцъ. Палазом жмецъжмецъ i ловюцъ i злаўліваюць. Пераброддзе. Н. Сяло. Мы уператусё крыгай лавілі. Туркова. КРЫЖО'ЎКА ж. Ручная прылада для лоўлі рыбы з берага - квадратная сетка, прымацаваная да канцоў дзвюх дуг, звязаных крыж-накрыж i злучаных з доўгай ручкай. Крыжоўкай ловіць адзін, па бірагу ідзець i цягніць за ручку, прыціскаючы ўніз. Мазурына. КРЫЛО' н. 1. Кожная з дзвюх бакавых частак сеткі, невада, размешчаных з абодвух бакоў кармы. Адно крыло недзіка за лазіну зачапілася. Пераброддзе. 2. Кожная з дзвюх бакавых частак венцера, або жака. У жаку два крылы, кармы хвост; ён надзяецца на адзін кол / два калы паабапал. Манякова
Дадатковыя словы
карпа, клюваць, кляваць, крумель
0 👁