ЖЬГЛКА ж. Лёска. Добрая дзела, гэткая рыбіна, хацеў бы б ты, каб жылка ні парвалася. Туркова.
ЖЭ'РАХ м. Драпежная рачная рыба, падобная на ляшча. Жэрах пахош на лішча, болі шырокі, i таўсцейшы, i даўжэйшы. Жэрах - болі рачная рыба. Цімошкава.
ЗАГАНЯ'ЛА н. Тое, што болтка. Заганялам заганялі рыбу ў сетку. Ясёва.
ЗАГАНЯ'ЛКА ж. Тое, што болтка. Заганялка была такая заганяцъ рыбу ў сетку. Даўгінава. Заганялкай болтагш ваду i заганяіш рыбу ў снасцъ. Ясёва.
ЗАДРА'ЧЫЦЬ зак., ЗАДРА'ЧЫВАЦЬ незак.: задрачыць (задрачываць) шнуры - ставіць, размяшчаць на вадаёме шнуры (гл. шнур у 1 знач.). Шнуры здрачуцъ, на іх пападаіць болі драпежная рыба: шчупакі, мінтузы, сомы. Манякова. Ёсць такая драка, тады задрачываюцъ шнуры i цягнуць, пападалі мінтузы. Восцевічы.
ЗАПЯ'ЦЬ зак., ЗАПІНА'ЦЬ незак. Ахапіць сеткай участак вадаёма, дзе можа быць рыба. Сеткый запнеш места, рыбы наберыцца, а тады цягнуцъ. Янова. Брадзілі, сеткый запіналі рыбныя мясты. Камянполле.
ЗАСТА'ВЩЬзак., ЗАСТАЎЛЯ'ЦЬ (ЗАСТУЎЛЯЦЬ) незак.: заставіць (застаўляць) шнуры - тое, што задрачыць (задрачываць) шнуры. Заставюцъ шнуры, ждуцъ i на іхрыбіна чапаіцца. Пераброддзе. Будзім застуўляць шнуры. H. Сяло.
IKPA' ж. Ікра. Ікры цяперака поўна ў рыбы: нарастуіць. Манякова.
IKPA'HKA ж. Самка рыбы ў перыяд нерасту. Злавіў ікранку. Мазурына.
КАЗА' ж. Свяцільнік - драцяная або шынная сетка ў форме чарпака ці вядзерца, якая ўстанаўлівалася на носе лодкі з крыніцай асвятлення ўсярэдзіне, пры дапамозе якой лавілі рыбу з лодкі ў начны час. Казой свяцілі ў лодцы. Пераброддзе. Казой свяцілі: смалякі з лесу запалівалі, у жалезаўсаджывалі. Янова.
KAPA'HKA ж. Самаробны паплавок з тоўстай кары (звычайна сасновай) для вуды, сеткі. Каранак быў сам наробіўшы на вуды. Манякова.
КАРА'СЬ, -я м. Карась. Kapaci ў сажалках болі. Пераброддзе. Карасёў кошыкамі ловім. Манякова. Kapaci ёсць рудыі, красныi, белыі, а ў торфяных выгарках i чарнаватыі. H. Сяло
Дадатковыя словы
ikpahka, kapahka, запяць, запінаць, заставщьзак
8 👁