В. М. Емельяновіч СІНОНІМЫ МАЎЛЕННЯ Ў ГАВОРКАХ БЕРАСЦЕЙШ ЧЫНЫ Матэрыял, які разглядаецца ў артыкуле, сабраны аўтарам i студэнтамі Брэсцкага педінстытута пад кіраўніцтвам аўтара ў час дыялекталагічных практык, a таксама пры выкананні індывідуальных заданняў па курсавых, кантрольных i дыпломных працах у розных раёнах Брэсцкай вобласці (каля 1800 сінанімічных радоў). Прынятыя скарачэнні назваў вёсак: Альм. - Альманы Столінскага; Бел. - Белінок Драгічынскага; Бяр. - Бярозаўка, B. Радв. - Вялікія Радванічы Брэсцкага; Boc. - Восаўцы Драгічынскага; Жам. - Жамайдзякі Івацэвіцкага; Зар. - Зарэчка, Заст. - Застаўе Драгічынскага; Крас. Красіеўка Іванаўскага; Ліпск, Мысл. - Мыслабаж Ляхавіцкага; Паўт. Паўтаранавічы Пінскага; Сінк. - Сінкевічы Лунінецкага; Сул. - Сулічава Драгічынскага; Таўцв. - Таўцвілы Пружанскага; Хаміч. - Хамічава Іванаўскага; Яж. -Яжоны Баранавіцкага раёнаў. Мы маем на мэце паказаць сінанімічнае багацце гаворак Брэсцка-Пінскага Палесся, вобразна-выяўленчыя магчымасці сінонімаў, спецыфіку ўжывання тых ці іншых слоў у сінанімічным радзе, асаблівасці пабудовы сінанімічных радоў. Значную колькасць у гаворках Берасцейшчыны складаюць абсалютныя сінонімы, або сінонімы-дублеты, якія абазначаюць адно i тое ж паняцце i не маюць сэнсавых i стылістычных адрозненняў. Такія лексемы звычайна ўтвараюць простыя сінанімічныя рады, якія складаюцца: 1. 3 агульнаўжывальнага i дыялектнага слова: покрывало капа, такый самый - однакый, тарілка - полумысок, тут гондэ, чыгун - саган. 3 двух агульнаўжывальных i дыялектнага: дружка, шаферка - прыданка (сяброўкі нявесты на вяселлі). А за дружку кого хоч быры, я ны бороню. Ты в ŭiŭi шаферкою, чы як? Пуйдыш до мэнэ в прыданкы? (В. Радв.). 2. 3 двух (часам трох) дыялектных слоў: каплун, потапцы, рул i (страва, прыгатаваная з хлеба ў малацэ або вадзе). Тыпэр
Дадатковыя словы
гбндэ, полўмысок, пўйдыш
0 👁