ПЕРАСЦІГНУ'ЦБ ж. Апярэдзіць. Яна цябе перасцігне, яна лети жне. ПЕТНАСТОЎКА ж. Жанчына, што надта малодзіцца. Петнастоўка знайгилася такая - бачыш, на танцы ёй зарахцелася (гл. рахцець) пайсці. ШЯ'КА м. Выпівака, піток. Піяка з цябе - ты ад кружкі піва звалішся. ПЛІШЧО'М прысл. Нахрапам. Плішчом у душу лезя. Плішчом плішчацца ў хату. ПЛЮШЧЭ'ЦЬ незак. Чвякаць. Плюшчыцъ вада ў чаравіках, прапускаюцъ здораво. ПЛЯ'МКАЦЬ незак. Гаварыць абы-што, абы-як. Плямкая, плямкая сваімі губамі, а ты слухай яе. ПО'СПС м. Мачавы пузыр. Свіны посік маці выкінула ватрабянкі ў гэтым годзе напіхаць у яго ні будзя. ПРЫГАНУ'ЦЬ зак. Успомніць. Прыганулі нетто з даўняго, сядзім, гамонім. ПРЬІЛІПА'ЙЛО м. i ж. Прыліплівы чалавек, прыліпа. Як мне адкараскацца ад прыліпайлы гэтаго, нідзе ад яго ратунку німа. ПРЫ ЛЯМЦЕ 'ЦЬ зак. Прымчацца. Скоро прылямціць назад, дзе яна дзеняцщ ПРЫНАНЯ'ЦЬ зак. Згадзіць, папрацаваць. Трэба капальнікаў было б прынаняць, бо цяжко давядзецца адной - столькі картапліскаўу гэтым годзі насадзілі. ПРЫПГРЫСКО н. Прыстанішча. Каб хата ні згарэла, то меў бы чалавек хоць якоё прыпірыско ў жыці. ПРЬГШЧАЎКА ж. Прышч. Прышчаўка на руцэ села, каб хаця што ні кёпскаё. ПУТАЦЬ незак. Прагна есці. Вунь як пугая зацірку згаладаўся нябось. ПУХНА'ЦІК м. Нехта поўны, пухлы, пушысты. Мой коцік, мой пухнацік, які ты мяхкі, які ты прыгожы. ПУХНЕ'ЦЬ незак. Пышэць, раз'ядацца. Пухнея на казённых харчах - дапала да дармаўшчыны. ПЫЛЮ ТА ж. Пыл. Такая пылюга, вочы ні адкрыцъ, суш, а тут вецяр гэтакі ўзняўся. ПЯРЭ ЪЯДЫ мн. Адведкі. У пярэвяды хадзіла да Зіны, сына тая нарадзіла
Дадатковыя словы
перасцігнуцб, плюшчэць, плямкаць, поспс, прыгануць, прьіліпайло, пухнець, разядацца, шяка
0 👁