Жывое наша слова (2001). І. Я. Яшкін, Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 352  ▶ 
ПАД'ЯЛДЫ 'KBАЦЬ незок. Падколваць, падтруньваць. Пад 'ялдыкваць ён любіць: яго хлебам не кармі, дай паздзеквацца над чалавекам. ПАЛО'ХАЛО м. i ж.. Страшыдда, той, хто выглядам уласным наводзіць жах. Палохало нёкае ні баба - такі мужчыніско, пане мой, а жыве чорт ведая з кім. ПАЛЯВА'ЦЬ незак. Гойсаць, бегаць. Дзе ты цэлы дзень палюяш - работы вунь колькі дома. Спаляваў ажніка ў Хадзявічы i назад. ПАЛЯМЦЕ'ЦЬ зак. Пайсці, пабегчы (рухава, спешна). Адразу пераадзеўся i да цноты свае палямцеў - хрыч стары. Як міленькі, палямцеў да кароў, ахто за яго будзя пасвіць. ПАМАГАТАР м. Памочнік, памагаты. Памагатар такі знашоўся - ідзі от лети, хлопчык, дахаты. ПАПА'РЬІЦЦА зак. Уцалець, зберагчыся. Дзе тоё сало дасюль у яе папарыцца, меўшы такую сям Чеку. Дзе тыя грышы ў n 'яніцы такого папарацца. ПАПКА'ЙЛО м. i ж. Папіхач. Так i пражыў усё жыцщ папіхайлам- у людзей на пабягушках. ПАПРАВУ'НАК м. Выздараўленне. Чым ні лечыш, а паправунку німа i німа. Пайшло на паправунак нарэшці. ПАРАЧО'М: ПАРО'ЦЬ ПАРАЧО'М. Спосаб змусіць зрабіць нешта. Ты яго i парачом з хаты ні выпарыш, гультаіну такую. Нічого ні хоча рабіць, хоць ты яго парачом пары. ПАЦЯГУ'ШКІ мн. Пацягванне пасля сну. Дачушка мая пацягушкі спраўляя, прачнуласяўжэ. ПЕЛЕНГ AB А 'ЦЬ незак. Песціць, даглядаць. Не пелянгуй ты ўжэ так свае дачкі, шчасця з іх столькі з усех. ПЕРАВЯ'ЗІСТЫ прым. 3 тонкай у таліі фігурай. Перавязісты дзяцюк. Наша суседка, як аса, перавязістая - i трэба журадзіцца такой. ПЕРАЛЯ'К м. Перапуд. 3 пераляку як шугануў проз двухмятровы плот, тут яго толькі i бачылі. 3 пераляку чалавек што хочаш зробщь. ПЕРАСТАНАВГЦЬ зак. Перайначыць, перамяніць. Яе ніхто ні зможа перастанавіць - такі ўж э характар у бабы: хоць ты што хочаш, а будзя свае тварыць. ПЕРАСТРЭ'ЦЬ зак. Пераняць, пайсці на пярэймы. Перастрэла каля лесу самого
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

падялды, паляваць, палямцець, папарьіцца, папкайло, пароць, перастрэць
2 👁
 ◀  / 352  ▶