АГЭДЫЧА прысл. Такой парою. Дзе ты была агэдыча – рань такая.
АДКАВЕСІЦЬ зак. Адставіць губу. Адкавесіла баба губы – слухая, што мужчыны трэляць.
АДЛЯШЧЫЦЬ зак. Папабіць, адлупцаваць. Адляшчыла, адляшчыла па мордзі, хай ведая, як мацеру слухаць. Яна кажны дзень яго ляшчыць – добрую жоначку знайшоў.
АДСІДКА ж. Тэрмін турэмнага зняволення. Кончылася там яго адсідка. Дык от і вярнуўся дахаты – доўга быў у астрозі, але яму гэтаго мало.
АЖНЯКА часц. Аж, ажно. Каравэ ажняка ў рэчцы пад альшынамі стаялі – ад заядзі пахаваліся. Ажняка страшна, як падумаяш – пераязжаць у другоё месцо трэба: прывыкласё тут ды і перавозіць усякай усячыны столькі трэба.
АКАПАЦЦА зак. Навесці парадак (памыць, пачысціць і г. д.). Акапалася збольшаго ў хаці, то от у горад збегаю, у крамы зазірну.
АНЁ прысл. Няўжо. Анё ні прыдзя – ад яго ўсяго чакаць можно.
АСЫПАЦЬ незак. Акучваць. Асыпаў картоплі ўсю раніцу, а хто за яго асыпля.
АСЯНЧУК м. Свойская жывёліна асенняга прыплоду. Наш бычок – асянчук, добры ўдаўся.
АХАЯЦЬ зак. Абгаварыць, абліць гразёю. Ахаяла чалавека з ног да галавы. Ахаяць другого любіць, а сама якая.
АЧОПКАЦЦА зак. Ачуняць, прыйсці да сябе. Збольшаго была ачопкалася, то зразу хапілася за работу, захалодала на рэчцы – і зноў ёй пагоршало.
БАЛО прысл. Бывала. Бало, вазьме карзінку, ножык у руку і ў лес – любіў збіраць грыбы.
БЕГАНКА ж. Беганіна, беганне. І пачалася беганка – ён да яе, яна да яго. І каму патрэбна была тая беганка па чужых людзях – вельміся нехто так сабе паможа чым.
БІЗАВАЦЬ незак. Гульма гуляць, лынды біць. Цэлы дзень бізуя недзя мой хлопяц. Каторы дзень ты бізуяш без работы.
БЛАГОЦЁ н. Кепскі, дрэнны, слабы (ён, яна, яно). Такое благоцё мой унучак. Ажно глядзець ні хочацца, бытта есці яму хто шкадуя. Дзяўчына – благоцё. Жарабя – благоцё.
80 👁