СМУРО'ДА ж. Чорныя парэчкі, смародзіна. Д ом аў нас шмат наго расцё: i агрэст ёсць, i смурода, i жавіна. Дзмітравічы. СО'ШКА ж. Колік з вяроўкай для падтрымкі чаго-небудзь. Ячмень дошч паваляў, дык хазяін сошку ўбіў, падвязаў. Шавярнічы. ССО'РЬІЦЦА зак. Згубіцца. Пылянятка адно ссорылася нёдзе. Дзмітравічы. СТА'ЛІНЦЫ мн. Бліны, якія пякліся з мерзлай бульбы. Капаеш вяснби прамёрзлую з зімы картошку i пячэш з яё сталінцы. Дзмітравічы. СЫ'РНІЦА ж. Сыр з маслам, падрыхтаваны для доўгага захоўвання. У прачэсцінскі пост збіралі сырніцу: сыр ammamiвалі, атціскалі, клаліў бочку i залівалі топленым маслам. Дзмітравічы. СЫТА' ж. Вада, засалоджаная мёдам. Мамушка мая сыту робіла, яна салодкая, смачная. Дзмітравічы. ТАРПА' ж. Доўгая скірда сена або саломы. Мы сёна ў сташкі ставім, а ў калгасеў тарпу складаюць. Дзмітравічы. TBA'HKI прым. Тваністы. Рэчка тванкая была, але рыб многа. Рудня. ТЫНО'К м. памянш. Плот, тын. Каля хаты гарадзілі тынок ca старых дзёраў. Дзмітравічы. УРУ'ПІЦЬ зак. Зразумець. Тады ён урупіў, што да чаго. Дзмітравічы. ЦАУЁ н. Ручка ў драўлянай лыжцы. Хлеп так правяралі, ці спёкся ён: торкалі цаўё, калі цёста ні прыліпне да яго, то добра спёкся. Шавярнічы. ЦЯПЛО' н. Вогнішча. На Купалле на ростаньках накладаюць цяпло i сядзяцъ аж да рання, каб вёдзьмы ў кароў малакб не адабралі. Дзмітравічы. ЧАРО ПАЧКА ж. Гліняная пасудзіна. Масла калацілі ў чаропачках, а пазнёйу бойках білі. Шавярнічы. ЧЫ'ЛЫ прым. Справядлівы, чэсны. Бацька наш быў чьілы вёльмі. Дзмітравічы. ШАР м. Рад. Снапыў ёўнях ставілі шарамі. Рудня. ШАРХУ'Н м. Званочак. Даўна на конях жаніцгуа ёхалі, дугу шархунамі ўпрьігожвалі. Міхеевічы
Дадатковыя словы
tbahki, вяснбй, жаніцг^а, мнбга, смурбда, сошка, ссбрылася, ссорьіцца, сырніца, сытў, тарпў, тбркалі, урупіць, урўпіў, чылы
4 👁