Жывое наша слова (2001). І. Я. Яшкін, Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 352  ▶ 
ПРЫВАРЬГЦЬ зак. Забяліўшы, давесці да кіпення. Забялі зацірку ды прывары, глядзі, каб ня пабегла. ПРЫГА'РАК м. Бульба з прыгарэлым верхам. Картофлі з прыгаркамі, бо не накрыла венкам чыгун. ПРЫПУСЦІ'ЦЬ зак. Запусціць у добрую траву, каб наеліся (пра каровы). Каровы як пачынкі сталі, як прьіпусціла іх у сянакос. ПРЭ'НТКО прысл. Хутка. Прэнтко збірайсь, тадыусьпеяги на аўтабус. ПЬГЦЯЛЬ: ДАЦЬ ПЬГЦЯЛЮ, ПЫТЛЮ. Накрычаць, насварыцца. Дала пыцялю, пытлю, што сено над дошч напало. ПЭ'КАЦЬ незак. Курыць. Ня хавайсь, можаги пэкацъ пакулъ бацъка ня пабачыу. ПЯРГА' ж. Яда маладых пчол. Мёд быу ня весь пячатны; шмат пяргіў ём, маладыя пчолы жывяцца ёй. ПЯРО' н. Ліст цыбулі. Цыбуля як лаза, нашчыпай пёрау ды зрабі ca съмятанаю. ПЯЧУ'РКА ж. Нара ў беразе ракі, у якіх жывуць гпушкі берагарулькі. На беразе Нёмна шмат пячурак, але туды ня далезяш, бо бераг высокі, а з чайкі рука не дастае, каб паглядзецъ птушанят. ПЯЧУРЬГНЫ мн. Шампіньёны. Шмат пячурынау нарвала на пашы, іх там хоць касой касі. РАЗБАЗЫ'РАЦЬ зак. Рабіць, што хацець i як хацець, не падпарадкоўвацца нікому. Да того разбазырау, што кажы, хоць не, а ён свае. РАСПУКНУ'ЦЦА зак. Распусціцца. На ліпя пупышкі ужо распукнулісь. РАССУ'НУЦЬ зак. безас. Страціць здольнасць валодаць сабой пры модным нечаканым узрушэнні. Мяне аж рассунула, як пачула, што хлопяц у Нёмні ўтапіўсь. РО'ЗЛЯХ ІДЗЕ'. Разносіцца, пашырацца (пра шум, крык i інш.). Такую сварку паднялі, шторозлях ідзе па сяле. САЛО'НЫ прым. Салены. Такое салонаё мясо, што аш горкаё. СЕ'ДАЛО н. Шасток. Куры ўжо на седале зразу пасля полудня
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

прыгарак, прыпусціць, пэкаць, пячурка, разбазыраць, распукнуцца, рассунуць, салоны, седало
0 👁
 ◀  / 352  ▶