ПАДХЛЯ'БІСТЫ прым. 3 упалымі бакамі (пра жывёлу). Ад такой падхлябістай каровы малака ня чакай. ПАДЧАРЭ'ВІНА ж. Сала з падчарэўя. Патчарэвіна цвёрдая ня ўкусіць, хіба што толькі паварыць. ПАКРЬГШКА ж. Для падушкі пакрывала. Раней цяжко жыцъ было, пакрышкірабілі з марлі. ПАПА'РЫЦЦА зак. З'явіцца, наведацца куды-н. Хай толькі папарыцца тут, тады ёй ня здабраваць, палучыць іў хвост i ўгрыву. ПАПО'КАЦЦА зак. Патрэскацца (пра пупышкі). Пашло на цяпло, дак пупышкі за дзень папокалісь. ПАПЭ'КАЦЬ зак. Пакурыць. Вазьмі eo цыгарку ды папэкай. ПАСТАЎНГК м. Дарога простая, па якой толькі людзі ходзяць. Ішла ў Любчу, а на пастаўніку дагнала аграномку. ПАТКІ прым. Сквапны. Згарэў ад гарэлкі, бо ш такі паткі быў да яе. ПАТПАВЕТКА ж. Навес пры гумне, абабіты аполкамі. Сані i колёса стаяцъ у патпаветцы. ПАТПЛЁТ м. Лыка для падплятання лапцяў. Зняў кару з ліповых галін, падраў на полосы, будз патплёт добры. ПАТСЦЁЛ м. Падсціл. Салома пасля малатарні ідзе на патсцёл каровам. ПАТСЯВА'ЦЬ незак. 1. Рэшатам веяць. Патсяваць жыто. 2. Хлусіць, гаварыць няпраўду. Лыжэ ня патсяваючы, слухай, што на вярбе грушы растуць. ПЛАТА'ЦЦА незак. Кідацца, быць неспакойным пры высокай тэмпературы. Жара вялікая, усю ноч платаўся. ПЛЮШЧЬГЦЬ незак. Хлюпаць. Плюшчыць у бацінках, набрала вады ў боты, граская дарога. ПРА'ВО ПРА'ВІЦЬ. Рабіць што хацець. Управы яму няма, своё право правіць. ПРАЛЫ'СЩЬ зак. Падмесці, памыць (падлоіу) не поўнасцю i акуратна, а месцамі i абы-як. Пралысіла подлогу, а пад сталом, лавай як ляжало смецё, так i засталось. ПРУ'ШЧЫНА ж. Сорт бел ага палатна, якое выкарыстоўваецца для бялізны. Раней прушчына была частая, мощная, як шкура, а щпер - адна рэдзясъ
Дадатковыя словы
зявіцца, падхлябісты, падчарэвіна, папокацца, папэкаць, платацца, пралысщь
3 👁