ПРОШЧЫНА ж. Сорт палатна. З прошчыны шылы сорочкы.
ПЫЛЫПОЎКА ж. Піліпаўскі пост. У пылыпоўку почалы мы молотыты.
ПЫПЫЦЬ м. Птушыны страўнік. Маты зварыла суп з курынымы пыпцямы.
ПЫТРІЎКА ж. Пятроўскі пост. Пытріўка того року холодна була.
ПЭДРЫК м. Божая кароўка. У пэдрыка пыталы про погоду.
СВЫНЫНЫЦ м. Драўляны хлеўчык для свіней. Поросет дыржелы ў свынынцы.
СІДАЛО н. Шасток. Тхір курэй на сідалы ны зачыпыў.
СПАСОЎКА ж. Спасаўскі пост. На спасоўку ходылы за козлякамы.
СЫЛНЫК м. Хлеўчык для сена, сплецены з лазы. Сіно з болота дыржелы ў сылныку.
ТЫЧКА ж. Крот. Тычка ўсёй двір погурбыла. Шост. Ек ны було шчэ ўзвода, то бралы воду тычкыю.
ТЯПКА ж. Матыка. Задынь так намахаешса тяпкою, шчо лэдь до хаты ногы дотягныш.
ЦЭПКА ж. Замок-маланка. Цэпка ў сподныцы розыйшласа.
ЧЫНУВАТНЭ н. Сорт палатна. Чынуватнэ йшло на радюгы.
ШПУРНУТЫ зак. Кінуць. Мняче трэба було шпурнуты до мэты.
ШЫМАНУТЫ зак. Паваліць (з размаху). А Стыпан ек шыманэ его на зэмню, шчо ажно гук пойшов.
ШЫТЫК м. Папружка. Батько гучыв нас чесом і шытыком.
ЮХТ м. Юшка. Зачыны юхта, а то груба выхолодае.
ЮЦ м. Сальцісон. Замало пычонкы ў юц дала.
Т. М. Трухан
З ЛЕКСІКІ ЗАМОШЦАЎ
Прыведзеныя словы запісаны ў роднай вёсцы Замошша Любанскага раёна Мінскай вобласці. Гаворка гэтай вёскі характарызуецца захаваннем форм парнага ліку назоўнікаў ж. і н. роду ў спалучэнні з лічэбнікамі
76 👁