КНЭБЫЛЬ м. Кіёчак для вязання снапоў. Загубыла дэсь кнэбыля, прыйшлоса в'язаты снопы палічыныю.
КОЦЮБА ж. Качарга. Маты выгрыбла коцюбою попыл с пычі.
КРЫШАНЫ мн. Бульбяны суп. На обіт варылы капусту чы крышаны.
КУЗАКА ж. Казяўка. Ты тоді буў шчэ ек кузака малэнькый.
КЫНДЮХ м. Страўнік. Так найіўса, шчо ажно кындюх болыть.
ЛАДЫШКА ж. Гладышка. Выпыў цілу ладышку молока.
ЛУГ м. Вада, працэджаная праз попел. Лух буў мнехкый, ек шампунь.
ЛУЧКА ж. Ніткі з воўны. По вычорах прелы лучку. Невялікая ручная піла. Тонкы дрова поріжу лучкыю.
ЛЫМІШКА ж. Страва з запаранага цеста, разведзенага вадой. З одного мішка хліп і лымішка.
МАРЫНАРКА ж. Пінжак. На свето батько одываў марынарку.
МНЯСНЫЦЫ мн. Мясаед. Кабана мы былы пырыд мнясныцамы.
МЫРГУВАТЫ незак. Меркаваць. Мыргую тылушку здаты до Янова.
НАВЫПЫРЫДКЫ прысл. Наперагонкі. Коровы навыпырыдкы кынулыса ў шкоду.
НАДІЖНЫК м. Палатно, якім накрывалі дзяжу з цестам. Дійка, ек выходыла замуж, то брала з собою надіжныка.
ОБІЧКА ж. Вобад у рэшаце. У рышыті зробы обічку вышшу.
ОДЖЫМАТЫ незак. Мыць (бялізну). Сорочкы оджымала ў ночовах.
ПОЗОЛЫ мн. Вада са жлукта пасля запарвання бялізны. Вырывалы колочок унызю жлукта і спускалы позолы.
ПОПЫЛЬНЮХ м. Фартух, якім накрывалі жлукта. Попыльнюха маты моя шчэ й тыпэр хавае.
ПОТЫСЬ м. Прасніца. По вычорам прыносылы каждый своёго потыся і прелы лён.
ПРАВЫЛО н. Бервяно, якое кладзецца ў апошнім вянку зруба. Гэта дырывына на правыло добра будэ.
80 👁