CTPA'MHIK м. Бессаромны чалавек. Hy i страмнік жа ён: напіўся, стаў людзей абгаворваць, ругацца — ці ж гэта чалавек? СУЛГІДЬ незак. Даваць, прапаноўваць. Ці суліла ты сёння поіла карові? СХАПГЦЬ зак. Збіць адно з другім цвіком, змацаваць. Тут гвозд нада бальшы, каб гэтыя жэрдкі схапіць. СЬЛІПЯНДЗЯ' м. i ж. зневаж. Слепаватая асоба. Сьліпяндзя ты, ішоў na вуліцы i ні замеціў, стаіць машына лі крамы ці не. ТАПЛЁНКА ж. Кіцячонае малако. Hi ni сырое малако, таплёнкі січас нальлю. ТРАПА'ЧЫЦЬ незак. Вастрыдь касу мянташкай або бруском. Часьцей касу трапач, лягчэй касіць вострай, а то стомісся быстра. УГРЫНЁМ прысл. Бягом. Чаго гэта іна ўгрынём дaмоў кінулася? УЗЯ'ТАК м. Медазбор. Сёліта пчалам узятка ніяк німа з-за дажжоц, УКЛЯПА'ЦЦА зак. Абазнацца. Думала, Васіль наш, так пахожы быў на яго той чалавек. Ну, як выкапаны. Алі ж не, укляпалася. УПРСУЦІУ прысл. Супраць. Я не ўпроціў таго, што ў горад едзіш, толькі глядзі вярнісь посьлізаўтра. УПРО'ЧКІ: ІСЦІ УПРОЧКІ. Кідаць сям'ю. Бацька йіхны ўжо два гады як упрочкі пайшоў. Жыве цяпер дзе-та пад Смаленскам, жаніўся ўзноў там. УРЫ'НУЦЦА зак. Уваліцца. Ён ішоў позна вечарам i ў канаву ўрынуўся. УСТУРЫ'ЦЬ зак. зневаж. Падняць, разбудзіць. Хто цябе устурыў ні свет ні зара? УСЯДНО' прысл. Усё роўна. Яму ўсядно, ці дож заўтра, ці снег. ХАЛАДЗГЛКА ж. Халодная вада (y лазні). Німа ў бані халадзілкі, прынесьці нада, а то сённі ў катле вада — кіпяток. ХА'ЛІПА ж. груб. Рот. Чаго ты халіпу сваю раскрыў, я з табой ні гавару. ХЛУДЗРНА ж. Дубец. Дзе гэта ты два дні быў? Німа на цябе хлудзіны добрай. ХЛЯ'БАЦЬ ж. Слата, хлюпота. На дварэ хлябаць, макрата, што i выхадзіць ні хочыцца. ЦЕДІІРСЯ прысл. Даўнавата. Цепірся ты пайшоў, дзе так доўга бавіўся
Дадатковыя словы
ctpamhik, сямю, трапачыць, узятак, укляпацца, урынуцца, устурыць, халіпа
0 👁