БІЗ ПІРАШЧУКУ прысл. Безупынку. Сённі дождж ідзе цэлы дзень біз пірашчуку.
БУГОНЬКА ж. Невялікі надзел зямлі. Зямлі ў нас сваёй ні было, так, адна бугонька, там усігда жыта сеілі.
БЫВАЯ злуч. Калі. Бывая прыйдзя Лісім, скажыш пададжэ ніхай.
ВІДЗІК м. Паштоўка. Сёдні відзікаў купіла паздравіць дачку з мянінамі.
ВЫСТАНЧАЦЬ незак. Апранацца вельмі модна. Ні выстанчай ты так з адзежай, усё ні перакупляіш.
ВЫЦІРКА ж. Ручнік. Ціпер выціркі усякіе ў магазіне ё, а даўней самы іх ткалі.
ВЫШЧАМЕРВАЦЦА незак. Тое, што і выстанчаць. Што ты так вышчамерваісся, нічога ў маткі ні засталося, паследніе грошы выманіла на сібе.
ВЫСЦЯГНУЦЬ зак. Выпрастаць, выпраміць. Высцягнула я натруджаныя ногі і ляжу ціхінька.
ВЯЗКІ мн. Лазовы пляцень для пераправы па неглыбокай вадзе. Вада шчэ ўсюдах, а мы ў першы шчавіль па візках хадзілі.
ГАЛАЙДА ж. Жанчына лёгкіх паводзін. Ці то матка добрая — галайда нейкая, дзіцей кучку насабірала, а гадаваць іх німа каму.
ГАРУСКА ж. Шарсцяная тонкая хустка. У міне і гарусак новых багата.
ГАПЛІК м. Аплік. Заместа пугавіцы я ў спадніцу гаплік прышываю.
ГВІЛ, КВІЛ м. Гоман, шум. У хаці квілу надзелалі такога, што на вуліцы чутна.
ГЛЫЖКА ж. Снежка. Мы зімой пастаянна ў глыжкі гулялі.
ГРУДКІ мн. Прасаваны цукар-рафінад. Я чай з грудкамі люблю піць.
ДОЛІ прысл. На падлозе. Летам мы ўсе долі спалі.
ДОР м. Драніца. Зляпіў сенцы з дору.
ДОСЮЛЬ прысл. Дасюль, да гэтага часу. Досюль вайна мне сніцца. Да гэтага месца, да гэтай мяжы. Досюль сена саграбай, а там ніхай ляжыць.
ДОТУЛЬ прысл. Да таго месца. Дотуль шла пяшком, дзе дарога на Куклічы павярнула. Да таго часу. Дотуль хадзіла па ягадах, пакуль ні сцямнела.
ДЫХАННЯ н. Дыханне. Прабегла быстра і ціпер серца б'ецца часцей дыхання.
77 👁