Старонка 5
◀ / 273 ▶
сткова ліквідаваць гэтыя заганы, падключыць вялікую «армію» аматараў роднай мовы да збіральніцкай працы і закліканы дадзены зборнік. Гэтая кніга невялікіх лексічных падборак рэгіянальных слоў з розных месцаў Беларусі па сваёй агульнай будове і па прынцыпах укладання і апрацоўкі дыялектных матэрыялаў падобная да пяці папярэдніх зборнікаў народнай лексікі. Яна складаецца з трох асноўных частак. Першую складаюць артыкулы, у якіх змяшчаюцца слоўнічкі характэрных для лексічнага саставу пэўнай гаворкі слоў. У другой частцы змешчаны артыкулы, прысвечаныя апісанню канкрэтных прадметна-тэматычных груп слоў (назвы ежы, ацэначна-працэсуальная лексіка і г. д.). У трэцюю частку ўключаны навуковыя артыкулы, у якіх разглядаюцца важныя для сучаснай дыялекталагічнай навукі пытанні (іншамоўныя лексемы ў беларускіх народных гаворках, гісторыя вывучэння гаворак выганаўскага Палесся і інш.). Пры большасці слоўнічкаў ёсць невялічкія ўступы, у якіх аўтары апісваюць найбольш цікавыя і характэрныя асаблівасці мясцовай гаворкі, часам расказваюць пра традыцыйныя заняткі і звычаі мясцовага насельніцтва. Артыкулы шэрагу аўтараў (І. І. Крамко, М. Н. Крыўко, Т. М. Трухан, Г. К. Усціновіч, І. П. Чыгрын і інш.) з'яўляюцца працягам іх ранейшых публікацый па слоўніку роднай гаворкі ў папярэдніх дыялекталагічных зборніках. Побач з артыкуламі навукоўцаў змяшчаюцца цікавыя падборкі, падрыхтаваныя вясковымі настаўнікамі, вялікімі аматарамі роднага слова (І. І. Волкаў, А. У. Галаўкоў). У канцы кнігі змяшчаецца агульны алфавітны індэкс, у які ўключана рэгіянальная лексіка, што разглядаецца і апісваецца ва ўсіх артыкулах. Каля кожнага слова ў індэксе прыводзіцца старонка, на якой яно сустракаецца ў выданні. Для зручнасці карыстання словы ў індэксе падаюцца ва уніфікаваным фанетычным абліччы пры дапамозе арфаграфічных сродкаў беларускай літаратурнай мовы.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 273 ▶