ПРАДМОВА
Пасля публікацыі пяці дыялекталагічных зборнікаў 1, якія змяшчалі артыкулы аб асаблівасцях ужывання слоў у розных народных гаворках Беларусі і мелі даволі станоўчы рэзананс у друку, гэтая цікавая серыя выданняў па розных прычынах была часова спынена. Аднак у апошнія гады ў аддзел дыялекталогіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа АН Беларусі неаднаразова звярталіся выкладчыкі і студэнты вышэйшых навучальных устаноў рэспублікі, супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства, аматары роднай мовы з розных куткоў Беларусі з просьбай аб аднаўленні выдання дыялекталагічных зборнікаў. Разам з просьбамі яны накіроўвалі на адрас аддзела, а часам і проста на імя яго супрацоўнікаў свае чарговыя цікавыя падборкі рэгіянальнай лексікі. Гэтыя артыкулы і склалі прапануемую кнігу.
Зараз выключна актуальнай як для беларускай дыялекталогіі ў прыватнасці, так і для беларускага мовазнаўства наогул з'яўляецца задача падрыхтоўкі і выдання зводнага слоўніка беларускіх народных гаворак. На сённяшні дзень беларускімі дыялектолагамі назапашаны даволі значны лексічны матэрыял: выдадзены дзесяткі рэгіянальных слоўнікаў з розных куткоў Беларусі, рыхтуецца шэраг новых рэгіянальных лексічных прац, багаты матэрыял сабраны для Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак, шмат рэгіянальных слоў захоўваюць маладаступныя для шырокіх колаў навукоўцаў і грамадскасці старыя рукапісныя матэрыялы ў розных архівах і бібліятэках, распачата работа і над шэрагам рэгіянальных мікраатласаў. Аднак яшчэ далёка не ўсе залацінкі народнай мудрасці занатаваны і апісаны, не ўсе рэгіёны Беларусі аднолькава даследаваны. Хоць ча-
1 З народнага слоўніка. Мн., 1975; Народнае слова. Мн., 1976; Народная лексіка. Мн., 1977; Жывое слова. Мн., 1978; Народная словатворчасць. Мн., 1979.
84 👁