Жывое народнае слова (1992). І. Я. Яшкін, П. А. Міхайлаў

 ◀  / 273  ▶ 
сткова ліквідаваць гэтыя заганы, падключыць вялікую «армію» аматараў роднай мовы да збіральніцкай працы i закліканы дадзены зборнік. Гэтая кніга невялікіх лексічных падборак рэгіянальных слоў з розных месцаў Беларусі па сваёй агульнай будове i па прынцыпах укладання i апрацоўкі дыялектных матэрыялаў падобная да пяці папярэдніх зборнікаў народнай лексікі. Яна складаецца з трох асноўных частак. Першую складаюдь артыкулы, у якіх змяшчаюцца слоўнічкі характэрных для лексічнага саставу пэўнай гаворкі слоў. У другой частды змешчаны артыкулы, прысвечаныя апісанню канкрэтных прадметна-тэматычных труп слоў (назвы ежы, ацэначна-працэсуальная лексіка i г. д.). У трэцюю частку ўключаны навуковыя артыкулы* у якіх разглядаюцда важныя для сучаснай дыялекталагічнай навукі пытанні (іншамоўныя лексемы ў беларускіх народных гаворках, гісторыя вывучэння гаворак выганаўскага Палесся i інш.). Пры большасці слоўнічкаў ёсць невялічкія ўступы, у якіх аўтары апісваюць найбольш цікавыя i характэрныя асаблівасці мясцовай гаворкі, часам расказваюць пра традыцыйныя заняткі i звычаі мясцовага насельніцтва. Артыкулы шэрагу аўтараў (I. I. Крамко, M. H. Крыўко, T. M. Трухан, Г. K. Усціновіч, I. П. Чыгрын i інш.) з'яўляюцца працягам іх paнейшых публікацый па слоўніку роднай гаворкі ў папярэдніх дыялекталагічных зборніках. Побач з артыкуламІ навукоўцаў змяшчаюцца цікавыя падборкі, падрыхтаваныя вясковымі настаўнікамі, вялікімі аматарамі роднага слова (I. I. Волкаў, А. У. Галаўкоў). У канцы кнігі змяшчаецца агульны алфавітны індэкс* у які ўключана рэгіянальная лексіка, што разглядаецца i апісваецда ва ўсіх артыкулах. Каля кожнага слова ў індэксе прыводзіцца старонка, на якой яно сустракаецца ў выданні. Для зручнасці карыстання словы ў індэксе падаюдца ва уніфікаваным фанетычным абліччы пры дапамозе арфаграфічных сродкаў беларускай літаратурнай мовы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляюцца
9 👁
 ◀  / 273  ▶