Жывое народнае слова (1992). І. Я. Яшкін, П. А. Міхайлаў

 ◀  / 273  ▶ 
П Р А Д MO BA Пасля публікацыі пяці дыялекталагічных зборнікаў \ якія змяшчалі артыкулы аб асаблівасцях ужывання слоў у розных народных гаворках Беларусі i мелі даволі станоўчы рэзананс у друку, гэтая цікавая серыя выданняў па розных прычынах была часова спынена. Аднак у апоны нія гады ў аддзел дыялекталогіі Інстытуга мовазнаўства імя Якуба Коласа АН Беларусі неаднаразова звярталіся выкладчыкі i студэнты вышзишых навучальных устаноў рэспублікі, супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства, аматары роднай мовы з розных куткоў Беларусі з просьбай аб аднаўленні выдання дыялекталагічных зборнікаў. Разам з просьбамі яны накіроўвалі на адрас аддзела, а часам i проста на імя яго супрацоўнікаў свае чарговыя цікавыя падборкі рэгіянальнай лексікі. Гэтыя артыкулы i склалі прапануемую кнігу. Зараз выключна актуальнай як для беларускай дыялекталогіі ў прыватнасці, так i для беларускага мовазнаўства наогул з'яўляецца задача падрыхтоўкі i выдання зводнага слоўніка беларускіх народных гаворак. На сённяшні дзень беларускімі дыялектолагамі назапашаны даволі значны лексічны матэрыял: выдадзены дзесяткі рэгіянальных слоўнікаў з розных куткоў Беларусі, рыхтуецца шэраг новых рэгіянальных лексічных прац, багаты матэрыял сабраны для Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак, шмат рэгіянальных слоў захоўваюць маладаступныя для шырокіх колаў навукоўцаў i грамадскасці старыя рукапісныя матэрыялы ў розных архівах i бібліятэках, распачата работа i над шэрагам рэгіянальных мікраатласаў. Аднак яшчэ далёка не ўсе залацінкі народнай мудрасці занатаваны i апісаны, не ўсе рэгіёны Беларусі аднолькава даследаваны. Хоць ча1 3 народнага слоўніка. Мн., 1975; Народнае слова. Мн., 1976; Народная лексіка. Мн., 1977; Жывое слова. Мн., 1978; Народная словатворчасць. Мн
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вышзйшых, зяўляецца
10 👁
 ◀  / 273  ▶