маўляецца галосны гук, «сярэдні» паміж ы i i, абазначаем яго праз ы. Зычныя гукі перад ім цвёрдыя: дыд, тыло, зылле, сыно, мны (дзед, цела, зелле, сена, мне). Ненаціскны о вымаўляецца з адценнем y\ абазначаем гэты гук праз о. Нярэдка галосны о вымаўляецца ў ненаціскным становішчы на месцы а: хомут, посажыр, рохманый. На месцы e(ce, ь,Ь) у ненаціскным становішчы вымаўляецца гук ы з адценнем e, абазначаем яго праз ы. Пасля заднеязычных у былых спалучэннях гы, кы, хы вымаўляецца гук, сярэдні паміж i i ы, зычныя перад ім цвёрдыя; абазначаем гэты гук праз ы. Спарадычна такі гук вымаўляецца пасля губных, шыпячых, ц, p. Галосны ы(Сы,і) i галосны i(Ci) пад націскам у канцавых адкрытых складах не пад націскам часам вымаўляюцца з адценнем e. Перад націскнымі i(ib), a(C.'a,ę) этымалагічна мяккія шыпячыя i p' аднымі i тымі асобамі ў адных i тых словах вымаўляюцца цвёрда або мякка. Пры мяккім вымаўленні шыпячых на месцы a (i'a,ę) часам вымаўляюцца як гук, сярэдні паміж a i e: качнуло, жяер. Адзначана адпадзенне пачатковага ненаціскнога о або яго пераход у в: дна адна', д ад', веяный аўсяны', вчэй ачэй'. Зычны л перад этымалагічнымі e, i па характару вымаўл-ення блізкі да «паўмяккага», хоць часам вьімаўляецца як мяккі. Абазначаем яго як мяккі зычны (умоўна). Назіраецца аслабленая велярызацыя шыпячых, заднеязычных, р, ц. Гаворцы характэрна няпоўнае аглушэнне звонкіх зычных перад глухімі. Зычны в пасля галосных перад зычнымі губна-зубны, зрэдку вымаўляецца як губна-губны. Адзначаны формы назоўнікаў ніякага роду: бырэмыне, вымыне, сымыне. Дзеясловы ў 3-й асобе множнага ліку маюць канчаткі -ут, -ют, -ат, -ят: мэлют, ідут, ходят, робат. Матэрыял запісаны аўтарам у снежні 1974 г. А'МЫНЬ м. Амін. Знаю, як амынь у пацеровы. БА'ЙКЬІ прысл. Няважна. То ныць, шо грымыт, абы ны было, то байкы, шо грымыт. БА'ЙКЬШ прым. Нядрэнны. Байкый хлопыць. БАРА'НЫЦЯ ж. Аўчына. 3 бараныць кожухы шылі
Дадатковыя словы
a(<c.'a,ę, e(<ce, i(<ci, i(<ib, байкьш, байкьі, бараныця, ы(<сы,і, ідўт
2 👁