СТРАМЯ'КА ж. Стрэмка. У паляц страмяку засадзіла... Баліцьl СТУПЕ'Ц м. Дэталь грабель, у якую ўбіваюцца зубы. Сам граблі раблю: i граблішчо, i ступец, i зубы. СУХА'Р м. перан. Вельмі худы чалавек. Такого сухаpa я шчэ ні бачыла, адны косьці ды скура. СУХАРЬГНА ж. i м. Вельмі худы чалавек. Яе мужык такі ўжэ сухарына, што ажно, на сонцы прасьвечваяцца. ТРАСЦІ'НА ж. Металічная пласцінка ў бердзе. У бердзі дзьве трасьціны паламаліся. УСТУПГЦЦА зак. Ссесціся пасля мыцця (пра вырабы з тканіны). Уступілася спадніца, ціпер закаротка будзя. УТСУК м. Ніткі, прызначаныя для ткання ўзору. У міне ўтоку будзя мало, хоць пазычаць ідзі да каго. ХВАРАВЕ'КАВЫ прым. Чалавек, які часта хварэе, слабы здароўем. Некі ён у цібе хваравекавы, кожны гот атхварэя. ЦКУЦЯЛЬКА ою. Драўляная калодачка для падтрымкі нічальніц у кроснах. Абедзьве цюцялькі раскалолісяг німа як ткаць. ЧАРЭФКАЦЦА незак. Лезці, залазіць куды-н. Чарэпкайся да міне на печ, пагрэясься. ЧУГА'Н м. Чыгунны гаршчок. Цэлы чуган картофлі зьелі. ШАРСЦЯ'НКА ж. Шарсцяныя ніткі. На свэдар шарсьцянкі купіла, вязаць буду. Ф. Д. Клімчук 3 ЛЕКСІКІ ВЁСКІ КАМЯНЮКІ КАМЯНЕЦКАГА РАЁНА Вёска Камянюкі (мясц. КаліьРнюкы'1) знаходзіцца ў паўночнай частды Камянецкага раёна. Гаворка вёскі адносіцца да сярэднезагародскіх, аднак характарызуецца некаторымі спецыфічнымі асаблівасцямі. На месцы галоснага о ў новых закрытых складах пад націскам вымаўляецца ŭ (умляут) часта з наступнай, рэдка з папярэдняй дыфтангічнай часткай i. Абазначаем гэты гук праз i (пасля мяккіх зычных) або ы (пасля цвёрдых зычных). На месцы націскнога Ь пасля зычных д, т, з, c, н вы
Дадатковыя словы
страмяка, трасціна, шарсцянка
3 👁