Жывое народнае слова (1992). І. Я. Яшкін, П. А. Міхайлаў

 ◀  / 273  ▶ 
ШПРЫХ м. Вязальны пруток. Хацела швэдар вязаць i ніяк шпрыхоў ні найду. ШЧУПЕ'ЛЬ м. Шчупак (самец). Як шчупачыха нерастуя, за ёй кучамі шчупяле ходзяць. ШЧЫБІРКА'ЦЬ незак. Скубці (траву). Цялушка ні разу на пашы ні была, a выпусьцілі — зразу начала траву шчыбіркаць. ШЬГБЯНІК м. груб. Bicyc. За гэтым шыбянікам трэба воко ŭ воко, каль толькі адвярнуўса, так шкоды ŭ наробіць. L A. Карней 3 ЛЕКСІКІ ВЁСКІ ВАУЧУНЫ СЛОНІМСКАГА РАЁНА АТЛГУ м. Дошка, прыбітая да шчыта хаты для сцёку дажджавой вады. Гніе атліў, трэба мяняць. ATOCKA ж. Металічная дэталь, пры дапамозе якой замацоўваюцца ручкі плуга. Атоскамі плух з лапамі зьвязваяцца. Гэто такія жалезныя пруцікі. БАЁУКА ж. Вялікая цёплая хустка. Мне маці гэту баёўку падарыла. ГАНУ'ЧНІК м. Анучнік. Гэту фуфайку аддай ганучніку, яна ўжэ старая. ГІБА' ж. Мера даўжыні тканага палатна прыкладна каля 5 метраў. Учора заткала, a сёння ўжэ дзьве гібе выткала. ДРАПАЧЭ' мн. Вілы з загнутымі зубамі. Драпачэ сам c сахароў зрабіў, адно зубы загнуў. ЗАКВЭ'ЗАЦЬ зак. Запэцкаць. Касьцюм так заквэзаў, як трахтарыст які. ЗАПАТЬГЛАЧАК м. Клінок, пры дапамозе якога замацоўваецца каса на кассі. Калі запатылачак шчыльно сядзіць, то каса c косьнішча ні спадзя. ЗАСМАРГНУ'ЦЬ зак. Захацець есці. Як засмаргне табе, то i хлеба c соллю паясі. ЗА'СТРАМКА ж. Стрэмка. Hi глаць рукою па дзераві, а то будзя застрамка. ЗАУЗЯЛНЫ прым. Заўзяты. Мой Mima такі заўзятны быў: спаць ні ляжа, пакуль работы ні зробіць. ЗАШМАРГНУ'ЦЬ зак. Завязаць у тугі вузел. Зашмаргні нітку, каб ні развязалася. 2. Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

заквэзаць, засмаргнуць, зашмаргнуць, шчупель
3 👁
 ◀  / 273  ▶