У'РВАЛ м. Кавалак. Hy ŭ розум! Такі урвал хлеба сабаццы кінуў.
УСА'МІЦЬ зак. Дапасаваць. Перша ўсаміць тапарыско трэба, а потум ужэ ў сакеру заганяць.
УЦЕ'КІ прысл. Наўцёкі. Я крыкнуў яму, кап пачакоў, a ён — уцекі.
УЦЕ'НТНАСЬЦЬ ж. Заўзятасць. Аля то ўцентнасьці ў яго хватая цэлу зіму na лесі c стрэльбай совацца.
ХЛЯ'ЦЬ незак. груб. Жлукціць. Hi хляй халоднай вади/ Хочаш, каб i зноў горло запухло! ХЭ'УРАЦЬ незак. Чаўрэць. Цяшко сказаць, ці nepaжыве яна гэту зіму, yce больш i больш хэўрая.
ЦА'ГІНУЦЦА зак. Спахапіцда. Слонцо прыгрэло, та я ŭ прыдрамала седзячы. А потум калъ цапнуса, ляджу — yce каровы ў шкодзі.
ЦЯЛЯХА'ЦЬ незак. Сёрбаць. Налю дзецям міску расолу, бульбы пастаўлю — цяляхаюць аж вушы трасуцца.
ЦЯ'ПЯЛЬ м. 1. Ласкут. Падай той зялёны цяпяль, што на лосцы ляжыць, мо акрас на кішэнь прыдзецца. 2. Малы ўчастак ворнай зямлі. Згарэм заадно ŭ гэты цяпяль, кап потум ні варочацца.
ЧАРА'ПКАЦЦА незак. Скрэбціся. Палядзі, хіба мыш у шафцы чарапкаяцца.
ЧЛО'НКА ж. Бакас. Члонка сьпявая, як баран бляе.
ЧУМА'К м. Падбярозавік. Чумакоў браць ні будзям, яны натто скоро чарвівяюць.
ЧЫПІРА'ДЛО н. Пудзіла. У гэтых трэмзьлях на чыпірадло змахваяш, адзеньса лепяй.
ЧЫРЬГМКАЦЬ незак. Дрэнна іграць на музычным інструменце. Які зь яго музыкант! Чырымкая ўвесь час адно: сьвіня — у рэпу, сьвіня — у рэпу, парасята — у бульбу.
ШАРАТ'А ж. Зброд. Скажу вучастковаму — ён быстро ражжане вашу шпікулянску шарагу.
ШЛАПА'К м. Усякі стары грыб. Hi бяры шлапакоў, яны толькі месцо ў кошыку занімаюць.
ШЛІХТАВА'ЦЬ незак. Ачышчаць ад слізі (кішкі). Памажы шліхтаваць кішкі, будзям кілбасы рабіць.
ШМАТЛЫ прым. Мажны. Іх уся фаміля такая: шмаглыя, здаровыя, як мурэ! ШМАФА ж. Змазачнае масла. Вазьмі шмары ŭ змаш калёса, каб ні скрыпелі
Дадатковыя словы
вадиі, усаміць, уцентнасьць, хляць, хэураць, цагінуцца, цяляхаць, чарапкацца, шарата
16 👁