ВА'ЛКА ж. Шасцярня. У маёй сячкарні валка пэнкнула, недзі трэба другую дастаць. ВАРАВГТЫ прым. Капрызны. Hi чапай яго, ён натто варавіты. ВО'СТАЛЬ ж. Астатак. Выбяры гэту восталь c кадаўба, мы ў яго сьвежаго жыта насыплям. ВУША'ЦІК м. Чалавек з вялікімі ці адтапыранымі вушамі. I так вушацік, а як пастрыхса, та вушы яшчэ болыйымі сталі выглядаць. ВУ'ШЛЫ прым. Чуткі. Вушлы мой сабака, за паўкіломятра чужого чуя. ВЬГКДСАК м. Невялікая сенажаць сярод кустоў. Аля на выкаску трава ўрасла! У пахі! Kacoŭ ні сьцяняш! ВЫРУТНЫ прым. Такі самы, як хто-н., вельмі падобны. Твой хлопяц — вырутны бацько, нават голас пахожы на бацькаваго. ВЭ выкл. Пры выказванні здзіўлення, захаплення. Вэі Пад адным калівям столькі бульбы вырасло! ГА'ВЯЛЬ ж. зборн. Моладзь. Сёдня за ўсех вёсак у клуп столькі гавялі набіласо — ні праціснуцца. ГАЛАГО'НЫ мн. Мясістая нарасць на шыі ў курэй. Пятух пераначавоў на дварэ, та адмарозіў i грэбянь, i галагоны. ГА'МУЗАМ прысл. Дакучліва, назойліва. Німа ратунку ад гэтай машкары, гамузам лезя ў вочы. ГАНДО'ЛА ж. Калдобіна. Hi жэнь каня na гандолах — eoc растрасеш. ГАРБЕ'ЛЬ м. Крывое дрэва. Гэты гарбель ні гадзіцца на драніцы, трэба пашукаць раўнейшу хвойку. ГА'СЛО: ПУСЬЦГЦЬ ГА'СЛО. Пусціць пагалоску. Толькі маўчэця, ні пускайця гасло, кап ціхо было. ГРЭ'ИДА ж. Мел. Г'рэйды ў нашых краёх німа, трэба за трыццаць вёрст ехаць, каб накапаць. ГУЛЕ'Й м. Булей. Пчолы пашлі яму рукой: с каждого гуляя вядро мёду дастоў/ ГУ'МЗА ж. Нарасць. Як пастаяла ў халоднуй вадзе, та такія гумзы на нагах панакручвало, што мусяла цэлы месяц на ўколы хадзіць. Прывалок бярозу з гумзамі i хоча, каб зь яе добрыя лыжы палучыліса. ДАБГТНЫ прым. Чалавек, які ўсяго даможацца. Дабітны ён хлопяц; як захоча, усюды дойдзя, с каждым пагаворыць. ДАЛ АВЕНА ж. Даліна. Тарою ні йдзі, а спускайса ў далавіну, там грып адзін на адном сядзіць
Дадатковыя словы
гавяль, грэида, грэйды, гулей, дастоўі
9 👁