Старонка 188
◀ / 273 ▶
натуральны для гаворак данай зоны варыянт жгір з адпадзеннем пачатковага галоснага. На перыферыі арэала гэтых назваў адзначаны лексемы іжджа, яжджэй (Крупскі раён). Вынікам кантамінацыі назваў ёрш, ёршык з назвамі жгір, джгір і падобнымі да іх з'яўляецца палескае жэршык у тым жа значэнні (Драгічынскі) і ершун (Лельчыцкі раён). У адзначанай дыялектнай зоне паўночную частку, адкрытую ў бок сумежных рэспублік Літвы і Латвіі, займае літуанізм вягал 'мянтуз'. Па паходжанні лічыцца запазычаннем з літ. vėgėlė 'мянтуз' (параўн. латыш. vēdzele 'тж', ЭСБМ, 2, 298). Адзначаны варыянты вягал, вягул, вягіл, вягъл, вягъло, вягала ў Пастаўскім, Шаркаўшчынскім, Полацкім раёнах 15. Супрацьпастаўляецца пануючым у гаворках Беларусі найменням мянёк (у цэнтральнай частцы, усходнім і цэнтральным Палессі), мянтуз, мінтуз (на поўначы і ўсходзе Віцебшчыны). На родавае афармленне варыянтаў вягала, вягъла, магчыма, паўплывала ўжыванне назвы калека ў тым жа значэнні, арэал распаўсюджання якой прымыкае да паўночнай часткі зоны. Літоўскае вузкае [е (ė)], не ўстойлівае ў фанетычных адносінах і ў ненаціскным становішчы, уключаецца ў сістэму акання-якання (параўн. бел. вярпята 'віхор, завея' — літ. verpetas, дыял. verpeta 'тж', бел. скрядзі 'кусок мяса жывёліны, сапсаванага пры закланні' — літ. skersti 'калоць, біць, рэзаць', бел. панціна 'костка ў ніжняй частцы нагі каня ля капыта' — літ. pentinas 'шпора'). У межах паўночна-заходняй дыялектнай зоны адзначаецца лексема буч, буча 'верша, венцер' (карты «Рыбалоўная прылада буч, буча», «Венцер»). Большасцю даследчыкаў лічыцца літуанізмам (літ. bùčias, bùčius 'тж', уласна літ. форма bukis 'род рыбацкай сеткі', ЭСБМ, 1, 428). Пераважаючым варыянтам з'яўляецца лексема буч, а варыянт жаночага роду буча занатаваны ў Бераставіцкім, Зэльвенскім, Мастоўскім, Гродзенскім, Шчу- 15 Формы вягало, вягела былі занатаваны ў тым жа значэнні ў Браслаўскім і Мёрскім раёнах. Б. Лаўманэ адзначае, што ў некаторых мясцовасцях вягело толькі 'вялікі мянтуз' (вёска Краснагорка Браслаўскага раёна), а таксама можа ўжывацца ў пераносным сэнсе ў пеяратыўным значэнні 'нязграбны чалавек' (вёска Дрывяты) (Лексічныя балтызмы ў беларускай мове. Мн., 1969. С. 16).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
85 👁
◀ / 273 ▶